Ці паўплываюць падзеі ва Ўкраіне якім‑небудзь чынам на Беларусь? Ці фактар гармоніі ўкраінскіх «аранжавых» сілаў зь сілавікамі адаб’ецца на іх беларускіх калегах?
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на мінулым тыдні распусьціў Вярхоўную Раду. Украінскія сілавыя ведамствы падтрымалі менавіта прэзыдэнта, а ў ягоным абліччы нацыянальныя і праэўрапейскія сілы, а не прэм’ера Януковіча з Радай, прыхільнікаў постсавецкай палітычнай сыстэмы. Гэты момант можа быць вырашальным фактарам у супрацьстаяньні Юшчанкі з парлямэнтам.
Ці паўплываюць гэтыя падзеі ва Ўкраіне якім‑небудзь чынам на Беларусь? Ці фактар гармоніі ўкраінскіх «аранжавых» сілаў зь сілавікамі адаб’ецца на іх беларускіх калегах? Палітоляг Дзяніс Мельянцоў мяркуе, што не. «Нашы краіны знаходзяцца ў розных палітычных сытуацыях. Ва Ўкраіне выконваюцца дэмакратычныя працэдуры і палітычны працэс вызначаецца законам. У Беларусі мы маем справу з аўтарытарызмам. Баюся, што ўкраінскі канстытуцыйны крызыс нэгатыўна адаб’ецца на пэрспэктыве дэмакратызацыі Беларусі. БТ паказвае ўкраінскія падзеі як палітычны хаос на фоне беларускай стабільнасьці».
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары