Гісторыя1414

ЗША ведалі, але маўчалі пра расстрэлы ў Катыні

Каб не псаваць у 1940-х адносіны з СССР.

Дакументы, апублікаваныя Нацыянальным архівам ЗША, сведчаць пра тое, што адміністрацыі прэзідэнта Рузвельта было вядома пра расстрэл супрацоўнікамі НКВД у красавіку 1940 г. афіцэраў Войска Польскага ў Катынскім лесе пад Смаленскам.

Рассакрэчаныя дакументы пацвярджаюць ранейшыя сведчанні, што ЗША не хацелі псаваць адносіны са сваім саюзнікам Іосіфам Сталінам.

Усяго ў Катыні было расстраляна некалькі тысяч афіцэраў Польскага войска (сярод іх былі і беларусы), захопленых у палон Чырвонай Арміяй у верасні 1939 г. Савецкі Саюз заўсёды ўскладаў віну за гэта злачынства на нацыстаў, аднак у 1990 г. факт расстрэлаў быў прызнаны Масквой.

Архіўныя дакументы прадстаўляюць сабой кадаваныя пасланні амерыканскіх ваеннапалонных, якія ў 1943 г. паведамлялі ў Вашынгтон, што бачылі ў лесе пад Смаленскам мноства паўраскладзеных трупаў.

Нацысты спецыяльна прывезлі брытанскіх і амерыканскіх палонных у Катынь, каб тыя на свае вочы ўбачылі, што забойствы не былі учыненыя немцамі.

Каля тысячы старонак рассакрэчаных дакументаў пральюць святло на тое, што і калі даведалася амерыканскае кіраўніцтва пра Катынь.

Даўно лічылася, што прэзідэнт Рузвельт не хацеў ставіць пад сумнеў версію падзей, паднесенуя яму Сталіным, бо СССР на той момант быў саюзнікам ЗША у вайне супраць Германіі і Японіі.

Такім чынам, паводле распараджэння адміністрацыі прэзідэнта ЗША інфармацыі аб масавых расстрэлах палякаў не быў дадзены ход.

Больш за тое, па словах Алена Пола -- гісторыка, які займаўся пытаннем Катыні, матэрыялы не былі прадстаўленыя ў ходзе слуханняў аб масавых расстрэлах, якія прайшлі ў Кангрэсе ў 1951-52 гадах, што можа сведчыць аб тым, што дакументы былі свядома схаваныя ад кангрэсменаў.

Сярод апублікаваных дакументаў маецца таксама важны даклад, накіраваны прэзідэнту Рузвельту брытанскім прэм'ерам Уінстанам Чэрчылем. Чэрчыль таксама не хацеў ставіць пад сумнеў версію Крамля пра падзеі ў Катыні.
Тым не менш, даклад, складзены амбасадарам Вялікабрытаніі пры польскім урадзе ў выгнанні ў Лондане Оўэнам О'Мэлі, адназначна паказвае на віну СССР.

«Сёння маецца вялікая колькасць сведчанняў, якія ў сукупнасці ставяць пад вялікі сумнеў зацвярджэнні рускіх, што яны не нясуць адказнасць за забойства», - пісаў О'Мэлі.

Сярод загінулых былі не толькі афіцэры, але і палітыкі, прадстаўнікі святарства і нават артысты. Целы забітых былі пахаваныя ў брацкіх магілах без апазнавальных знакаў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве6

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве6

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць