Улада3939

БНФ і АГП знялі кандыдатаў з парламенцкіх «выбараў»

За гэта сёння прагаласавалі з'езды партый.

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) здымаюць з выбараў сваіх кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Такое рашэнне прынята сёння на партыйных з’ездах, што прайшлі ў Мінску. Абедзве партыі матывавалі сваё рашэнне тым, што выбарчая кампанія прахозіць непразрыста і недэмакратычна. Апрача таго, у краіне застаюцца палітвязні.

Так, Партыя БНФ вылучала ўладам дзве ўмовы, пры выкананні якіх яна гатова была б паўнаварта браць удзел у выбарчай кампаніі, — гэта вызваленне палітвязняў і ўключэнне ўсіх прадстаўнікоў ад партыі ў акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная з іх не была выканана.

Рэпартаж са з’езда Партыі БНФ

Ігар Лялькоў прапануе галасаваць за кожнага кандыдата асобна, ці здымацца ім з выбараў. Была прапанова зняць усіх кандыдатаў, апроч Івана Шэгі, але дэлегаты супраць.

У выніку галасавання 37 дэлетаў прагаласавалі за зняццё кандыдатаў, 2 — супраць, 5 — успрымалася.

* * *

Было вылучана 64 кандыдаты, даехалі — 46. Адзіным пытаннем будзе разглядацца ўдзел партыі ў парламенцкіх выбарах. Усяго ад Фронту засталося 31 зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты.

«Людзі не пойдуць на выбары не праз дзеянні прыхільнікаў байкоту, а праз дзеянні ўладаў», — кажа старшыня БНФ Аляксей Янукевіч.
Ён абгрунтоўвае рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах тым, што ўлады не вызвалілі палітвязняў, не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыі, не зарэгістравалі моцных кандыдатаў, цэнзура падчас тэлевыступаў. Тым не менш, ён кажа: «Нашы кандыдаты не пайшлі на самацэнзуру, але дамагліся поўных выступаў».

«Найбольш правільным будзе скасаваць наша рашэнне аб вылучэнні кандыдатаў. Гэта будзе сумленна ў дачыненні да людзей», — сказаў Аляксей Янукевіч. Напрыканцы свайго выступу старшыня падзякаваў усім кандыдатам, а таксама тым, хто працаваў у цэнтральным штабе.

А вось дэлегат з’езду Васіль Раманаў (Гомель) мяркуе, што здыманне кандыдатаў яшчэ больш заблытае сітуацыю. «Ці ёсць сэнс фальсіфікаваць сёння выбары? Няма. Калі ў парламент трапіць некалькі кандыдатаў ад апазіцыі, то ўладзе будзе толькі плюс», — мяркуе сп. Раманаў.

Тамара Маскалёва кажа, што Партыя БНФ дала «слова сабе», таму яго нельга парушаць, бо не будзе даверу нават сабе. «Вы думаеце вам дадуць добрыя працэнты? А хвігу з маслам вы не хацелі?», — кажа кандыдатка.

«На гэтыя выбары людзям глыбока фіялетава. Нават у самых далёкіх вёсках. Выбарамі цікавяцца 3–5% насельніцтва», — сказаў Барыс Вырвіч з Бялыніч.

Былы марскі афіцэр, пехацінец Аляксандр Страх кажа, што яго не будуць паважаць аднавяскоўцы, калі яму напішуць 5%.

Іван Шэга звяртае ўвагу, што Мікола Статкевіч выступае за ўдзел у парламенцкіх выбарах. Шэга лічыць, што некаторыя партыйцы самі баяцца трапіць у палату. «Калі я здымуся, то ўсім будзе зручна. Вельмі зручна будзе мясцовай уладзе, бо застаецца яшчэ тры кандыдаты. Вельмі зручна будзе мне, бо не трэба будзе нікуды ездзіць.

Прадстаўнікі ўлады прыязджалі да мяне дадому, прасілі не здымацца, бо не хочуць галасаваць за настаўніцу. У Слоніме можна было б паспрабаваць сарваць гэтыя выбары. Калі вялікая колькасць будзе галасаваць за апазіцыйнага кандыдата, то магчымыя варыянты».

Валеры Каранкевіч з Хоцімска, які адначасова прадстаўляе «Гавары праўду», сказаў, што прыняў рашэнне не здымацца з выбараў.

«Магчыма, удзельнічаць у выбарах нам бы і было больш выгадна, але калі мы прынялі рашэнне, то яго трэба трымацца», — сказаў Аляксей Чарняеў.

Віктар Марчык прапанаваў пакінуць удзельнічаць у выбарах некалькі найбольш моцных кандыдатаў ад БНФ, каб праверыць рэйтынг Партыі. Алесь Страчук жа прапанаваў удзельнічаць у выбарах «да канца». Вадзім Саранчукоў з Горадні прапануе здымацца.

Алесь Каліта прапануе выключыць Валерыя Каранкевіча з Партыі, калі не падпарадкуецца рашэнню БНФ аб зняцці з выбараў. «Выключайце, хутка адны застанецеся ў Партыі», — кажа Каранкевіч. На з’ездзе пачалі кіпець жарсці.

«Давайце не будзем жыць ілюзіямі, — звяртаецца Кастусёў да Шэгі і Страчука. — Я ведаю, што і сёння вам напішуць 3%. Давайце прымем агульнае рашэнне».

Вялікая дыскусія была, ці даваць слова спадару Алег Квятко са «Справядлівага свету». «Спадзяюся, што скажыце нешта вартае гэтага галасавання», — сказаў Янукевіч. Прадстаўнік посткамуністаў пераконвае, што ў выбарах трэба ўдзельнічаць.

«Народаўладдзе — наша агульная мэта», — сказаў Квятко. Словы ягоныя сустрэлі з абурэннем.

***

Сесія з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі таксама прыняў рашэнне пра зняцце кандыдатаў з выбараў,

паведамляе БелаПАН.

АГП заяўляла пра свой паўнацэнны удзел у выбарах пры ўмове выканання ўладамі трох пунктаў: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, адсутнасць прымусу да галасавання, празрыстае фарміраванне выбарчых камісій.

Як заявіў сёння намеснік старшыні АГП Леў Марголін, ніводную ўмову ўлада не выканала.

«Апрача таго, за мінулыя два з паловай месяцы мы ўбачылі новыя факты ў гэтай кампаніі — ад прыцягнення ўдзельнікаў выбарчай кампаніі да адміністрацыйнай адказнасці да ўвядзення жорсткай цэнзуры выступленняў у СМІ. Доступ кандыдатаў у дэпутаты да выбаршчыкаў ператварыўся ў карыкатуру», — канстатаваў палітык.

Усе гэтыя моманты, паводле слоў Марголіна, «ператварылі выбарчую кампанію ў палітычны фарс, няварты таго, каб у ім брала ўдзел сур’ёзная палітычная партыя».

Каментары39

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць