Грамадства3232

Сяргей Грыц: Ударылі кулаком у правае вока, разбілі акуляры

Фатограф Associated Press расказаў пра сённяшні хапун каля ўніверсама «Фрунзенскі».

«Я атрымаў удар кулаком у правае вока, пры гэтым мне разбілі акуляры», — расказаў «НН» фатограф Associated Press Сяргей Грыц, які разам з калегамі быў жорстка затрыманы сёння на пікеце актывістаў моладзевага крыла «Zмена» («Гавары праўду!»).

«Вельмі груба валаклі ў аўтобус. Усіх — актывістаў і прэсу. Вырывалі з рук апаратуру. Пры гэтым жорстка абрывалі ўсе спробы высветліць, хто яны такія, і чаму затрымліваюць журналістаў», — кажа фотакарэспандэнт.
Па яго словах, у аўтобусе невядомыя ў цывільным адразу ж адбіралі тэлефоны ў тых, хто спрабаваў тэлефанаваць. У аддзяленні міліцыі ўсіх затрыманых памясцілі ў актавай залі, рассадзіўшы іх на адлегласці адзін ад аднаго. Апаратуру адабралі адразу ж і склалі яе на адным са сталоў.

«Я правёў дзве гадзіны ў розных кабінетах. У мяне нічога ніхто не пытаў. Забралі пашпарт і, відавочна, самі даведаліся, хто я такі».

Журналіст кажа, што яго з калегамі адпусцілі без складання пратаколаў. Апаратуру яму вярнулі, але здымкі з акцыі былі выдаленыя.

Цяпер Сяргей Грыц вырашае, як будзе рэагаваць на сённяшнія падзеі і ці будзе здымаць пабоі. «Мне трэба параіцца з кіраўніцтвам».

***

Нагадаем, што сёння апоўдні ля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску падчас пікету, ладжанага моладзевым крылом кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама актывісты «Zмены» Аляксандр Арцыбашаў і Павел Вінаградаў.

Падчас пікета актывісты «Zmena» меліся зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.

Пасля пачатку пікета да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных. Дзве гадзіны з журналістамі не было сувязі, кіраўніцтва мінскай міліцыі адмаўляла факт затрымання.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць