Культура33

Памёр мастак-рэканструктар зброі Генадзь Асташонак: яму было 57 гадоў — рак

Генадзь Асташонак належаў да славутай суполкі «Пагоня». Разам з паплечнікамі ён вырабляў унікальныя ўзоры беларускай і замежнай зброі, рэканструяваў рыцарскія даспехі.

Яго творы ўпрыгожваюць многія музеі і прыватныя калекцыі. У адкрытым Мірскім замку зброя Генадзя Асташонка займае асобную вітрыну. Убачыць ягоныя барэльефы можна і ў зале ўрачыстасцяў мінскай ратушы.

Пра смерць мастака паведаміў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Дарэчы, адносіны паміж творцамі былі настолькі цёплыя, што ўсе апошнія гады свой дзень народзінаў Барадулін адзначаў у кампаніі Асташонка.

«Гэта быў чалавек залатых рук і светлай душы… Горка і балюча ўсведамляць, што Генадзя больш няма.

Я ведаў пра ягоную страшную хваробу. Апошні раз мы гутарылі тры дні таму, Генадзь стараўся быць бадзёрым, сказаў: «Мы яшчэ паваюем…», — кажа Рыгор Барадулін.

Пра месца і час развітання з Генадзем Асташонкам будзе паведамлена дадаткова.

Каментары3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць