Улада

Расейскі экспэрт: Беларускую нафтаперапрацоўку чакаюць новыя праблемы

У найбліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве беларускую нафтаперапрацоўчую галіну чакаюць новыя складанасці, лічыць генеральны дырэктар даследчай групы "Петрамаркет" (Расія) Якаў Рудэрман. З такім прагнозам ён выступіў 13 красавіка ў Мінску на практычнай канферэнцыі "Беларуская нафтавая галіна - учора, сёння, заўтра".

У найбліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве беларускую нафтаперапрацоўчую галіну чакаюць новыя складанасці, лічыць генеральны дырэктар даследчай групы "Петрамаркет" (Расія) Якаў Рудэрман. З такім прагнозам ён выступіў 13 красавіка ў Мінску на практычнай канферэнцыі "Беларуская нафтавая галіна - учора, сёння, заўтра".

Нягледзячы на "значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі" беларускіх нафтаперапрцоўчых заводаў, яны тым не менш захавалі "некаторую прэмію ў дачыненні да цэн CIF, і гэта, безумоўна, пакідае ім пэўны эканамічны люк", зазначыў эксперт.

Аднак, паводле ацэнак Я.Рудэрмана, сітуацыя можа ўскладніцца ўжо пасля 1 чэрвеня, клі экспартная пошліна на нафту дасягне ў Расіі 200 долараў за тону. У гэтым выпадку экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе каля 170-175 долараў за тону, адпаведна вырасце і пошліна на мазут.

Апрача таго, лічыць эксперт, для беларускага боку ў наяўнасці рызыкі, звязаныя з перспектывамі будаўніцтва Расіяй новых трубаправодаў, якія "могуць аказаць негатыўны ўплыў на загрузку сыравінай беларускіх НПЗ". Гаворка ідзе пра будаўніцтва ў недалёкай будучыні трубаправода "Унеча - Прыморск" у абход Беларусі, а таксама нафтаправода "Усходння Сібір - Ціхі акіян".

Як патлумачыў кіраўнік "Петрамаркета", наўрад ці ў найбліжэйшыя гады трубаправод "Усходняя Сібір - Ціхі акіян" будзе запоўнены ўсходнесібірскай нафтай. Для яго запаўнення, мяркуе эксперт, будуць выкарыстоўваць заходнесібірскую нафту, якая адначасова з'яўляецца рэсурсам, што пастаўляецца ў Беларусь. "Калі эканоміка новага кірунку будзе даволі прывабнай, могуць пацярпець старыя рынкі, у тым ліку Беларусь", - прагназуе Я.Рудэрман.

У гэтай сітуацыі, перакананы ён, "рашэнне можа быць знойдзена выключна на палітычным узроўні".

У той жа час аналітык зазначыў, што сёння "рызыкі радыкальнага зніжэння аб'ёмаў пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь не існуе". "Дакладней, гэтыя рызыкі будуць кампенсаваны зацікаўленасцю Расіі ў захаванні былых аб'ёмаў паставак", - патлумачыў ён. Эксперт падкрэсліў, што Расія не менш за Беларусь зацікаўлена ў захаванні ранейшых аб'ёмаў паставак нафты. Паводле слоў Я.Рудэрмана, "у Расіі альтэрнатыўнага кірунку, куды б яна магла перакінуць 12-15 млн. тон нафты, не існуе, і для яе страта беларускага рынку таксама пагражае непрыемнасцямі, у прыватнасці скарачэннем здабычы".

Каментары

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць