Урад Беларусі афіцыйна скасаваў інвестыцыйную дамову з зарэгістраванай на Кіпры кампаніяй GTECH і беларускім ПУП «БТ Тэлекамунікацыі». Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 865 ад 19 верасня 2012 года, паведамілапрэс-служба ўрада.
Інвестыцыйная дамова была заключана ў пачатку 2011 года. Меркавалася, што інвестар створыць у Беларусі маніторынгавы цэнтр у сферы ігральнага бізнесу. Каб выбраць кампанію, якая атрымае такое права, годам раней быў праведзены конкурс.
Яго пераможца павінен быў забяспечыць кругласутачнае атрыманне зацікаўленым дзяржаўным органам поўнай і праўдзівай інфармацыі аб працы ігральных устаноў у рэжыме рэальнага часу. Пры гэтым для дзяржавы павінна была стаць празрыстай інфармацыя пра абарот грашовых сродкаў і выплату выйгрышаў гульцам.
Кампанія GTECH павінна была паставіць
Зараз стварэннем цэнтра маніторынгу і ўкараненнем спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэмы займаецца беларуская кампанія, якая стала пераможцай паўторнага конкурсу.
ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» належыць вядомаму беларускаму бізнесмену Уладзіміру Пефціеву. І Пефціеў, і гэта прадпрыемства падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У дакументах ЕС Пефціеў значыцца як «асоба, звязаныя з прэзідэнтам Лукашэнкам і яго сям’ёй, галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі». Санкцыі ў дачыненні да ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» ўведзены на падставе таго, што ўсе яны падкантрольныя Пефціеву.
Бізнесмену забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а яго рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаныя. Яго кампаніям, у тым ліку «БТ Тэлекамунікацыі», забаронена весці бізнес на тэрыторыі ЕС.
Каментары