Грамадства22

Кыргызстан з трыбуны Генасамблеі ААН запатрабаваў ад Беларусі выдаць сваякоў Бакіева

Спікер парламента Кыргызстана Асілбек Жээнбекаў заклікаў улады Беларусі выдаць аб’яўленых у вышук сваякоў былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта ён заявіў 27 верасня, выступаючы на 67-й сесіі Генасамблеі ААН.

«Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што ўлады Беларусі, якая з’яўляецца саюзнікам Кыргызстана ў межах АДКБ і ЕўрАзЭС і ўзяла на сябе абавязацельствы ў рамках палажэнняў Мінскай і Кішынёўскай канвенцый, праявяць сваю прыхільнасць міжнародна-прававым абавязацельствам і выдадуць сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, якія хаваюцца на яе тэрыторыі і нават маюць беларускія пашпарты», — прыводзіць словы Жээнбекава РІА Новости.

Паводле слоў спікера, «былое кіраўніцтва Кыргызстана, якое хаваецца ў пэўных краінах, і яго бліжэйшае атачэнне павінны панесці пакаранне ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Кыргызстана».

«Кіргізскі бок падкрэслівае, што яны пераследуюцца не па палітычна матываваных справах. Гэтыя асобы абвінавачваюцца за канкрэтныя злачынныя крымінальна каральныя дзеянні, яны аддавалі загад на прымяненне агнястрэльнай зброі ў дачыненні да мірных грамадзян, на знішчэнне непажаданых ім асоб, яны рабавалі ўласны народ і бюджэт краіны і вывелі з Кыргызстана велізарныя фінансавыя актывы», — падкрэсліў Жээнбекаў.

На думку спікера парламента Кыргызстана, ААН неабходна «ўстанавіць ясныя стандарты і працэдуры для забеспячэння правасуддзя на міжнародным узроўні, а галоўнае — вяртанне сродкаў, нажытых падманным шляхам».

***

У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ўлада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада, што складаецца з лідараў апазіцыйных партый. Пры гэтым загінулі прыкладна 90 чалавек, амаль тысяча атрымалі раненні. Звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныш, які ўзначальваў Службу дзяржаховы, сын Марат, а таксама іншыя набліжаныя завочна былі абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўлены ў міжнародны вышук. Жаныш Бакіеў, апрача ўсяго, абвінавачваецца ў арганізацыі забойства кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава ў сакавіку 2009 года.

Бішкек неаднаразова звяртаўся да Мінска з просьбай выдаць і самога Курманбека Бакіева, які прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Аднак Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаваць звергнутага прэзідэнта Кыргызстана, не знайшоўшы для гэтага прававых падстаў.

У жніўні гэтага года актывіст беларускай апазіцыі Міхаіл Пашкевіч сфатаграфаваў Жаныбека Бакіева, якога выпадкова ўбачыў, калі той выходзіў з кафэ ў цэнтры Мінска. 20 жніўня фота было выкладзена ў інтэрнэт. Кіргізскі бок зноў звярнуўся да Мінска з просьбай аб затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева. Пасля таго як рэакцыі з беларускага боку не было, 24 жніўня ўлады Кыргызстана адклікалі з Мінска свайго пасла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай14

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»75

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай14

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць