Грамадства1515

Вандалы зламалі крыж на Аршанскім полі

Сам упасці ён ніяк не мог: быў добра ўмацаваны і вытрымаў не адну навальніцу.

Крыж з надпісам «Героям Аршанскай перамогі» стаяў на пагорку – над вялікай палянай на беразе рэчкі Крапівенкі. Унізе быў усталяваны памятны камень. Ён не пацярпеў.

Пра тое, што мемарыяльны крыж зламаны, паведаміў аршанскі гісторык Юры Копцік: ​​«На поле Аршанскай бітвы часта прыязджаюць аматары беларускай гісторыі. І вось гэтым разам крыжа на звычайным месцы яны не ўбачылі. Кажуць, што ён зламаны, ляжыць унізе.

Сам упасці ён ніяк не мог: быў добра ўмацаваны і вытрымаў не адну навальніцу. Значыць, гэта зроблена знарок, кім – невядома.
Але калі гэтыя людзі думаюць, што галоўнае – гэта той крыж, ці помнік унізе, то яны глыбока памыляюцца.
А крыж мы адновім. І, можа, зробім што-небудзь яшчэ, каб нашчадкам таксама засталася памяць пра нашу гісторыю!»

На полі, дзе адбывалася гістарычная Аршанская бітва, з 1991 года праходзіў фэст беларускай бардаўскай песні і паэзіі.
Апошнія гады імпрэза змяніла фармат і месца правядзення, бо міліцыя не давала ўдзельнікам збірацца на гэтым месцы.
Летась і сёлета само поле ўзаралі, каб да крыжа і помніка нельга было пад'ехаць на машыне.

Аднак да крыжа ў пачатку верасня ўсё адно прыходзяць людзі. Так было і сёлета: некалькі дзён запар да крыжа прыходзілі аматары беларускай гісторыі, збіраліся на супольную малітву, запальвалі ьвечкі, ускладалі кветкі, уьнімалі бел-чырвона-белыя ьцягі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»9

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў1

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга1

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»9

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць