Грамадства

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна

Гродзенскі абласны суд 2 кастрычніка разгледзеў скаргу асуджанага Смаргонскім раённым судом мастака Алеся Пушкіна. Паводле рашэння Смаргонскага суда, Пушкін за ўдзел у мастацкім перфомансе ў памяць расстралянага Расціслава Лапіцкага быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту (па пяць сутак за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і за непадпарадкаванне супрацоўнікамі міліцыі). Мастак не пагадзіўся з такім вердыктам раённага суду і падаў скаргу ў абласны суд.

Скаргу разглядаў суддзя Васіль Скок, які вёў працэс па-беларуску.

Алесь Пушкін даводзіў у сваёй скарзе, што смаргонскія міліцыянты парушылі Закон аб органах унутраных спраў і Закон аб мовах. Ён сцвярджаў, што былі парушаны яго правы, паколькі яму не паведамілі, што ён затрыманы, міліцыянты адмаўляліся выказаць свае патрабаванні па-беларуску, у час суду пастанова была абвешчана толькі па-расейску, а ў складзеных пратаколах пра адміністратыўнае парушэнне былі дапушчаны працэсуальныя памылкі.

У выніку разгляду суддзя пакінуў скаргу Алеся Пушкіна без задавальнення. 3 кастрычніка мастак выйдзе на волю пасля арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць