Грамадства11

Прадпрымальніку Алесю Макаеву міліцыянты часова вярнулі машыну

Цягам 15 дзён міліцыя будзе правяраць, ці яго аўто не крадзенае.

Прадпрымальніку вярнулі аўтамабіль пасля з’яўлення ў СМІ інфармацыі, што міліцыянты не аддалі яму машыну па вызваленні з Акрэсціна. Праўда, разам з аўтамабілем Макаеву ўручылі і накіраванне на экспертызу, якая мусіць вызначыць, крадзенае аўто ці не. Сёння Макаеў прайшоў экспертызу, вынікі будуць вядомыя праз 15 дзён. На гэты час аўто застаецца ў прадпрымальніка.

Нагадаем, у дзень парламенцкіх выбараў Макаева спынілі супрацоўнікі ДАІ. У яго машыне заўважылі бел-чырвона-белы сцяжок і ўлёткі за байкот. Пасля гэтага прадпрымальніка асудзілі «за супраціў міліцыі» на 6 сутак. Пасля вызвалення яму не вярнулі аўто, заявіўшы, што ў яго «перабітыя нумары». Паводле прадпрымальніка, такога быць не можа, бо ён набываў новае аўто ў адным з мінскіх аўтасалонаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць