Грамадства2222

Макей: «Час імперыялізму незваротна сышоў»

у якія б прыгожыя лозунгі яго ні адзявалі — дэмакратыя, правы чалавека, добрае кіраванне.

Многія сучасныя геапалітычныя праблемы выкліканыя тым, што «некаторыя краіны не бачаць ні межаў сваім знешнепалітычным амбіцыям, ні іншых форм дзяржаўнага жыцця, апрача сваёй уласнай».
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы 1 кастрычніка ў агульнай дыскусіі на 67-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Тэкст выступлення міністра размешчаны на афіцыйным сайце МЗС Беларусі.

Макей зазначыў, што «дзяржавы, якія адмаўляюцца жыць па навязаным звонку шаблоне і адстойваюць свой рэальны суверэнітэт, сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы, вымушаныя дорага расплачвацца за гэта права».
У якасці прыкладу міністр прывёў Кубу, дзе «гістарычны выбар, зроблены яе народам больш як пяць дзясяткаў гадоў таму на карысць самастойнага шляху, абярнуўся непрыманнем і эканамічнай блакадай з боку тых, якія дагэтуль мяркуюць, што могуць пісаць гісторыю ХХI ст. гэтак жа, як яны гэта рабілі ў мінулыя стагоддзі». «І гэты прыклад не адзінкавы», — дадаў ён.

«Цвёрда ўрэўнены, што ўсе спробы прымусіць іншых рабіць нешта не па іх уласнай волі асуджаныя на правал. Няўжо ж мы не можам засвоіць ніякіх урокаў з мінулага? Не зброя ж і не багацці з’яўляюцца самай вялікай рухаючай сілай на планеце. Гэта сіла зыходзіць ад духу самавызначэння. Калі народ выбраў свой шлях развіцця — мірнага і прагрэсіўнага, ніякая знешняя сіла яго ў гэтым не спыніць. Супраць такога народа можна выйграць бітвы, але не войны», — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «час імперыялізму, у якія б прыгожыя лозунгі яго ні адзявалі — „дэмакратыя“, „правы чалавека“, „добрае кіраванне“, незваротна сышоў».

Мы маем сёння і вялікі цяжар глабальных эканамічных праблем, мяркуе Макей, і ўсе яны ў асноўным з’яўляюцца вынікам палітыкі гэтак званага рыначнага фундаменталізму, якая праводзіцца яго апалагетамі на працягу апошніх чатырох дзесяцігоддзяў.

Таксама Макей заявіў, што «двайныя стандарты ў знешняй палітыцы «ўладных людзей» сталі нормай.

Беларускі міністр лічыць, што для вырашэння «шматлікіх праблем» сучаснасці неабходна вярнуцца да закладзеных у 1945 годзе ў Сан-Францыска прынцыпаў і асноў пабудовы шчаслівага свету, сярод якіх шматбаковасць, справядлівасць і супрацоўніцтва.

Макей зазначыў, што ААН з’яўляецца натуральнай пляцоўкай для рэалізацыі ўсіх выказаных ідэй, а таксама заклікаў Генасамблею да рэалізацыі прынцыпаў сусветнага развіцця, закладзеных у Сан-Францыска ў 1945 годзе.

«Беларусь не прэтэндуе на вычарпальныя адказы. Мы хацелі б акцэнтваць увагу толькі на чатырох найбольш прынцыповых, з нашага пункту гледжання, сферах: законнасць, палітыка, эканоміка і навакольнае асяроддзе», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны14

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць