7 кастрычніка ў гэты час у парку будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка.
Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікет за годную працу.Заяўку на яго правядзенне падавала старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Аляксандра Гурына.
Як паведаміла Гурына, пікетаванне прызначалася на 7 кастрычніка ў сусветны Дзень дзеянняў прафсаюзаў за годную працу.
Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да масавых парушэнняў правоў працоўных на прадпрыемствах, праблеме забеспячэння бяспечных умоў працы і дастойнай заработнай платы.
Пікет з колькасцю ўдзельнікаў да 30 чалавек планаваўся з 12.00 да 14.00 у парку
Паводле слоў Гурынай, з гарвыканкама прыйшоў адказ:
у правядзенні акцыі адмоўлена на той падставе, што 7 кастрычніка ў гэты час у парку будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка.
«Не першы раз парк аказваецца занятым, калі там прызначаюцца непажаданыя для ўладаў акцыі. Дарэчы, я размаўляла са сваімі знаёмымі педагогамі, і ніводзін з іх не змог успомніць, каб у Дзень настаўніка ў парку
Каментары