Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца — не
Фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы.
З РУУС Фрунзенскага раёна Мінска яму адказалі, што 18 верасня падчас пікета за парушэнне заканадаўства пры прывядзенні масавых мерапрыемстваў былі затрыманыя Арцыбашаў, Курловіч, Віняцкі, Вінаградаў. Разам з імі затрымалі яшчэ сем чалавек, якія мелі пры сабе фотаапараты і камеры.
У выніку налёту людзей у цывільным Сяргею Грыцу разбілі твар, з фотаапарата выдалілі здымкі. Прадстаўнік Фрунзенскага РУУС сталіцы адказаў:
супраць Вінаградава і іншых актывістаў сілу ўжылі, супраць Грыца — не.
«Праведзенай праверкай высветліць абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Грыцом не прадставілася магчымым, бо ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў адносінах да апошняга фізічнай сілы і фізічнага гвалту, а таксама спецсродкаў не выкарыстоўваў». Не бачыцца магчымым высветліць і акалічнасці выдалення ў фотакарэспандэнта Associated Press на «відэакамеры» (так у пастанове, сапраўды гэта быў фотаапарат), бо супрацоўнікі міліцыі яе не забіралі. Адпаведна адсутнічае склад злачынства.
Міліцыя адмовілася шукаць чалавека, які збіў фатографа.
Нагадаем, 18 верасня ля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску падчас пікета, ладжанага моладзевым крылом кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама актывісты «Zмены». Падчас пікета актывісты меліся зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.
-
«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая
-
У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома
-
«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары