Кіно44

Максіма Жбанкова выключылі з журы кінапрэсы «Лістапада»

Міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Мінску 2–9 лістапада.

Як паведаміў Жбанкоў, яго запрасіў у склад журы кінапрэсы праграмны дырэктар кінафестывалю Ігар Сукманаў. Затым яму даслалі афіцыйнае запрашэнне, а таксама ліст, у якім арганізатары пацвердзілі ўдзел Жбанкова у журы кінапрэсы.

«А потым мне патэлефанавала каардынатар міжнародных кантактаў дырэкцыі фестывалю Марыя Кудраватых і сумна паведаміла, маўляў, вельмі шкада, што так атрымалася, але мы былі вымушаныя адклікаць вашае запрашэнне, — сказаў Жбанкоў. —

Я ўсё зразумеў і спытаў: „Як я разумею, гэтае рашэнне не вы прынялі, а хтосьці зверху?“ Яна мне адказала: „Ну так, так атрымалася“.
Выходзіць, у нас дзейнічаюць сакрэтныя чорныя спісы не толькі на музыкаў… Там вось яшчэ што было. Яны мяне папрасілі, каб я даслаў сваю біяграфію. Для Міністэрства культуры. Навошта яна ім, незразумела. Я так біяграфію і не адправіў, але яны і без яе хутка зразумелі, што я непажаданы».

Кінакрытык адзначыў, што падобная сітуацыя з ім была пасля таго, як у канцы 90-х ён некаторы час працаваў у фондзе Сораса. «Пасля гэтага цягам двух гадоў адносна мяне дзейнічала негалосная забарону на прафесію. Думаю, што вусны цыркуляр такога характару дзейнічае і цяпер — і не толькі ў дачыненні да маёй персоны. Мяне не пакідае пачуццё дзіўнай абсурднасці таго, што адбываецца. Здавалася б, чаго баяцца кінакрытыка? Але, як бачым, я апынуўся сярод непажаданых людзей», — сказаў публіцыст.

У прэс-цэнтры фестывалю «Лістапад» на просьбу пракаментаваць сітуацыю з выключэннем Жбанкова са складу журы сказалі: «На вялікі жаль, гэтую постаць не ўзгадніла вышэйшае начальства».
Аднак чыё гэта было распараджэнне, не ўдакладнілі.

Максім Жбанкоў лічыць, што ў «чорны спіс» ён трапіў праз свае публікацыі ў незалежных выданнях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў1

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў, колькі ракет, КАБаў і беспілотнікаў запусціла РФ за зіму4

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску6

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў1

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць