«У ператварэнні Еўропы з кантынента войнаў у кантынент міру роля ЕС была ключавой», — заявіў на цырымоніі абвяшчэння генеральны сакратар Рады Еўропы, былы прэм’ер Нарвегіі Торб’ёрн Ягланд.
«Гэта пасланне Еўропе, каб яна зрабіла ўсё для таго каб захаваць дасягнутае і рухацца наперад, — сказаў Ягланд. — Гэта напамін пра тое, што будзе страчана, калі Еўрасаюзу дазволяць разваліцца».
Прэмію аддалі ЕС за ягоную доўгатэрміновую ролю ў яднанні кантынента.
ЕС атрымаў прэмію як за сваю ролю ў адбудове Еўропы, узмацненні яе эканамічнага патэнцыялу, так і за стабільнае развіццё посткамуністычных краін, што выбралі курс на далучэнне да яго.
У межах Еўрасаюза вось ужо амаль 70 гадоў не было аніводнага ваеннага канфлікту, а каштоўнасці ЕС распаўсюджваюцца нават за ягоныя межы, уплываючы на суседнія дзяржавы.
Хоць беларусы моцна спадзяваліся на першую ў гісторыі Нобелеўскую прэмію для свайго суайчынніка — Алеся Бяляцкага, але і ў нашай нацыі прызнаюць заслугі ЕС для міру і разнявольвання Еўропы і ўсяго свету.Еўрасаюз паслядоўна абараняе правы чалавека і ў Беларусі, патрымлівае змаганне беларусаў за свае палітычныя, сацыяльныя і нацыянальныя правы. Еўрасаюз і ягоныя краіны дапамагаюць незалежнаму тэлебачанню Белсат — адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу, беларускамоўнаму Еўрапейскаму радыё для Беларусі, Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту. Дапамогу маюць і беларускія праваабаронцы. Але дамапога ЕС не абмяжоўваецца гэтай сферай: памежная інфраструктура і крэдыты для прадпрымальнікаў, разбудова турыстычных маршрутаў і зніжэнне забруджвання прыроды — гэта таксама ўнёсак Еўрасаюза ў Беларусі.
А беларус усё ж калісьці стане Нобелеўскім лаўрэатам. Раз ёсць Беларусь, застануцца і беларусы,і, у адрозненне ад мінулых стагоддзяў, іх здабыткі не будуць дзяліць між сабой мацнейшыя суседзі.
Уласна, Еўрасаюз — гэта таксама зарука незалежнасці і выжывання невялікіх нацый на расійскім паграніччы.
Самі нарвегі двойчы на рэферэндуме галасавалі супраць далучэння да Еўрасаюза. Палітычныя партыі Нарвегіі разыходзяцца ў гэтым пытанні.
Нарвежскія еўраскептыкі ўжо назвалі рашэнне Нобелеўскага камітэта абсурдным. «ЕС — гэта гандлёвы блок, і ў Лацінскай Амерыцы ды іншых кутках свету на яго глядзяць зусім не так, як з Брусэля»,— сказаў Гемінг Олаўсэн, кіраўнік нарвежскай арганізацыі, што яднае праціўнікаў далучэння да ЕС. А вось Ягланд — вялікі прыхільнік уступлення Нарвегіі ў ЕС.
Нагадаем, што лаўрэата выбіралі пяць сяброў Нобелеўскага камітэта, складзеныя з прадстаўнікоў нарвежскага парламента, ад пяці розных палітычных партый краіны.
Нобелеўская прэмія міру будзе ўручана 12 снежня ў Осла.Атрымліваць яе, відаць, будзе кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру выбіралі з 231 намінанта — 188 чалавек і 43 арганізацыяў. Сярод іх быў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары