У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці аўтамабільная аварыя забрала жыцці двух чалавек, яшчэ трое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці,паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.
Па папярэдніх дадзеных, у ноч на 14 кастрычніка ў Шчучынскім раёне аўтамабіль маркі «Ровер» выехаў за праезную частку, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўто занесла. Машына з’ехала ў кювет, а затым перакулілася ў меліярацыйны канал.
У выніку ДТЗ загінуў кіроўца 1990 года нараджэння і пасажыр 1993 г.н. Трое атрымалі раненні. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары