Ад 1 лістапада — у мінскіх кінатэатрах.
На экраны выходзіць стужка «1812: Уланская балада», знятая да юбілею вайны з Напалеонам. Бюджэт фільма Алега Фісенкі складае 5 мільёнаў даляраў.
Разам з Сяргеем Бязрукавым, Уладзімірам Гасцюхіным, Вольгай Кабо ў фільме зняўся і акцёр Купалаўскага тэатра Сяргей Журавель. Ён іграе Кутузава.
У галоўнай ролі ўлана Гаржэўскага — Сяргей Бязрукаў. Не дзіўна: расійскае патрыятычнае кіно з кімсьці іншым у галоўнай ролі — гэта амаль нонсэнс сёння.
Сюжэт фільма — нешта сярэдняе між творамі старэйшага Дзюма і фільмам «У жніўні1812 год. Напярэдадні бітвы пры Барадзіно44-га » з папраўкай на напалеонаўскія часы.
сакрэтны агент Напалеона выкрадае план бітвы. Пра гэта даведваецца Кутузаў, ён накіроўвае на перахоп агента ў Польшчу трох спецназаўцаў. Прабачце: «самых хвацкіх» уланаў.План бітвы трапляе ў рукі маладога расійскага двараніна і польскай князёўны, «на сэрца якой прэтэндуюць сакрэтны агент і польскі афіцэр»… Усё гэта адбываецца на фоне бурлівага рамана Напалеона і графіні Валеўскай…
У фільме будзе маштабная Барадзінская бітва (Мінулы раз расійскі кінематограф здымаў яе падчас экранізацыі «Вайны і міра» Талстога — без кампутарных тэхналогій, сіламі пераапранутых ваеннаслужачых).
Таксама будуць акрабатычныя экзэрсісы Бязрукава, які пры дапамозе шаблі знішчае дырыжабль (?!), і абураецца з характэрнай інтанацыяй: «Мяне, баявога афіцэра, ў шпіёны?!»…Ну рыхтык анекдот пра савецкі завод: якіх бы запчастак там ні накраў, усё адно з іх складзецца кулямёт «Максім».
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары