Музыка

У Брэсце прайшоў трэці фестываль рок-музыкі Men's Fest

Трэці фестываль рок-музыкі Men’s Fest прайшоў 27–28 кастрычніка ў Брэсце. Фестываль сабраў 20 гуртоў, якія прыехалі з Мінска, Гродна і Украіны. Замежныя артысты выступілі на Men’s Fest упершыню.

Дзякуючы ўдзелу каманд «Гуцул Каліпсо» і Rollik’s фестываль набыў статус міжнароднага. Большая частка гуртоў на Men’s Fest 2012 прадстаўляла Брэст.

«Фестываль арганізоўваецца ўжо ў трэці раз, — паведаміў арганізатар Men’s Fest Дзмітрый Назараў. — Адной з нашых мэтаў была падтрымка гуртоў, якія выконваюць свае песні на беларускай мове. Але сёлета не было ніякіх абавязковых умоў спяваць па-беларуску. Хаця прыемна, што большасць гуртоў, якія ігралі на Men’s Fest 2012, беларускамоўныя. Падтрымку фестывалю аказаў аблвыканкам, грамадска-культурны цэнтр і кампанія „Будзьма беларусамі“. Хочацца спадзявацца, што гэты фестываль будзе маладзёжным брэндам Брэста».

Паводле слоў Назарава, галоўная мэта Men’s Fest — падтрымка мясцовых выканаўцаў рок-музыкі, стварэнне платформы для іх развіцця.
Зараз у Беларусі праводзіцца не так шмат канцэртаў, таму сабраць практычна ўсе лепшыя рок-гурты Брэста было не так цяжка.

Апафеозам Men’s Fest 2012 стала выступленне папулярных брэсцкіх каманд Sciana і «Дай Дарогу!», сказаў арганізатар фестывалю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць