Грамадства1515

У Хойніцкім раёне адмовіліся браць падарункі ад Мілінкевіча

Аляксандар Мілінкевіч працягвае свой візыт па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах краіны. Паездка пачалася 21 красавіка і скончыцца 25 красавіка. За гэты час лідэр апазыцыі наведае дзясятак забруджаных раёнаў.

Аляксандар Мілінкевіч працягвае свой візыт па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах краіны. Паездка пачалася 21 красавіка і скончыцца 25 красавіка. За гэты час лідэр апазыцыі наведае дзясятак забруджаных раёнаў.

А. Мілінкевіч адзначыў, што фармальнай прычынай візыту ў гэтыя рэгіёны ёсьць 21-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. Разам з тым, ён адзначыў, што бывае ў гэтых мясьцінах значна часьцей, чым адзін раз на год.

Асноўныя сустрэчы Мілінкевіч праводзіць не з дэмакратычнымі актывістамі гэтых раёнаў, а зь ліквідатарамі катастрофы на ЧАЭС, дазымэтрыстамі, перасяленцамі, а таксама з простымі людзьмі на вуліцах. Лідэр апазыцыі кажуць, што яго пазнаюць на вуліцах, падыходзяць, каб паразмаўляць. «Людзі хочуць гаварыць пра праблемы Чарнобылю», ‑‑ адзначае Мілінкевіч. Найперш Мілінкевіч у размовах зь людзьмі абмеркаваньне праблему грамадзкага кантролю за забруджанымі тэрыторыямі, праблему паляпшэньня аховы здароўя, пытаньне пабудовы ў Беларусі атамнай станцыі, лекаваньне дзяцей за мяжой, а таксама пытаньне гуманітарнай дапамогі.

«Мы сутыкаемся з тым, што ў людзей адбываецца поўная паняверка і апатыя. Яны ня вераць ні заходнікам, што прывозяць гуманітарную дапамогу, ні Лукашэнку, ні нам. Паводле мясцовых, у Хойніках сёньня галоўнай праблемай зьяўляецца не радыяцыя, а адсутнасьць у дамох вады. Адной з маіх задачаў ёсьць данесьці да людзей праўду пра трагедыю, праўду пра радыяцыю, бо толькі праўдай можна вывесьці гэтых людзей са стану дэпрэсіі», ‑‑ кажа Мілінкевіч. Разам з тым ён кажа, што незалежнае грамадзтва сутыкаецца з наступнай праблемай, калі ўлада спрабуе манапалізаваць вырашэньне Чарнобыльскай трагедыі. «Міжнародная супольнасьць гатовая аказваць дапамогу гэтым людзям. У мяне ёсьць добрыя сувязі на Захадзе, ва ўлады іх няма і яна сама вінаватая ў гэтым. Але мы ўвесь час сутыкаемся з тым, што ўлады манапалізавалі гэтую праблему. Мы везьлі ў дзіцячы дом у хойніцкай вёсцы Барысаўшчына падарункі, але туды тэлефанавалі і загадалі нічога ня браць. Мы прыехалі і перапалоханыя выхавацелькі кажуць, што ў інтэрнаце каранцін. Мы ня можам нават зрабіць падарункі для гэтых дзяцей».

Мілінкевіч кажа, што падчас гэтай паездкі для яго галоўнае адказаць на пытаньне: што менавіта ён, маючы вельмі добрыя міжнародныя сувязі, можа зрабіць для гэтых людзей, якую ён можа аказаць дапамогу.

Аляксандра Мілінкевіча падчас паездцы па рэгіёнах суправаджаюць тамтэйшыя дэмакратычныя актывісты, сябры незарэгістраванага «Маладога фронту». Першыя дзьве ночы ён правёў на Століншчыне і Мазыры. Сёньня заначуе ў Гомелі, а заўтра – на Магілёўшчыне.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі15

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць59

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»55

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць