Эканоміка99

Беларусь займае 54-е месца ў спісе квітнеючых краін, абагнаўшы Кітай, Расію, Украіну

Беларусь займае 54-е месца ва ўплывовым рэйтынгу брытанскага аналітычнага цэнтра Legatum Institute найбольш квітнеючых краін свету. Узначальвае спіс Нарвегія, на другой пазіцыі Данія, трэцяе месца ў Швецыі.

У дзясятку ўваходзяць Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Фінляндыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Ірландыя.

11-е месца ў Люксембурга, далей ідуць ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Ісландыя, Аўстрыя, Бельгія. Францыя заняла 21-і радок, Іспанія — 23-і.

А што суседзі, блізкія і не надта?

Чэхія займае 28-ы радок, Польшча — 32-я, Эстонія — 35-я, Славакія — 36-я, Венгрыя — 39-я, Літва — 43-я, Казахстан — 46-я, Латвія — 47-я, Балгарыя — 48-я, Грэцыя — 49-я, Харватыя — 50-я, Чарнагорыя — 57-ы, Румынія — 60-ы, Расія — 66-я, Украіна — 71-я, Сербія — 79-я, Малдова — 84-я.

В’етнам займае 53-ы радок, Кітай — 55-ы. Беларусь акурат паміж імі.

Уведзены шэсць гадоў назад рэйтынг найбольш квітнеючых краін свету ацэньвае дасягненні кожнай дзяржавы па васьмі катэгорыях:
моц эканомікі, бізнэс-клімат, эфектыўнасць кіравання, сістэма адукацыі, узровень аховы здароўя, бяспека і вяршэнства закона, асабістая свабода чалавека, сацыяльны капітал.

Сёлета ў рэйтынг увайшлі 144 краіны свету.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?10

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць