Улада

Парады мітынгоўцам

Нэанацысты ўсё вышэй падымаюць галаву ў Нямеччыне. Як ні парадаксальна, падчас маршаў «брытагаловых» паліцыя сумленна іх ахоўвае — у дэмакратычнай краіне кожная група мае права выказаць сваю пазыцыю, калі трымае свае дзеяньні ў рамках закону. Абараняюць нэанацыстаў найперш ад леварадыкалаў, якія не даюць праходу калёне «скіноў», закідваюць іх яйкамі ды памідорамі ці ўвогуле спрабуюць «начысьціць ім пысы». Сродкі, якія прымяняе паліцыя супраць антыфашыстаў, якія «замінаюць дэмакратычнаму працэсу», нярэдка дужа нагадваюць паводзіны беларускага АМОНу, таму паход на такую акцыю — справа не для слабанэрвовых.

11 сакавіка філія антыфашысцкай сеткі «Гегенпарт» зладзіла ва ўсходненямецкім горадзе Дэсаў трэнінг для тых, хто зьбіраецца ўдзельнічаць у акцыях супраціву нэанацыстам. Акрамя парадаў праўнага характару, цікавых толькі для немцаў, трапляліся і ўнівэрсальныя. Банальныя, на першы погляд, яны могуць дапамагчы зрабіць удзел у дэманстрацыях больш бясьпечным ды асэнсаваным.

Дэманстрацыя — гэта заўжды канфрантацыя. Таму страх — не загана, а натуральная рэакцыя. Не хавайце яго, а паразмаўляйце пра яго зь сябрамі. Зразумець свой страх — першы крок да таго, каб яго пераадолець.

Не ідзіце на акцыю паасобку. Вазьміце з сабою сяброў, трымайцеся групай. Па-першае, гэта дапамагае пазбыцца страху ды адчуваць сябе больш упэўнена. Па-другое, калі вас схопяць, іншыя будуць пра гэта ведаць і паклапоцяцца пра ваш лёс.

Прызначце сябрам месца сустрэчы на той выпадак, калі вас разьдзеляць ці вы згубіцеся.

Не бярыце з сабой шмат грошай, але майце крыху драбязы ў кішэні. На ўсялякі выпадак прыдбайце тэлефонную картку. Падзарадзіце мабільнік. Праверце ягоную памяць ды вырашыце, якія нумары варта выдаліць на выпадак, калі тэлефон патрапіць у рукі паліцыі.

Тое, што вас не арыштуюць, яшчэ ня значыць, што вас ня могуць абшукаць проста на вуліцы, асабліва на падыходах да месца акцыі. Таму добра падумайце, што вы маеце ў кішэнях. Скажам, пэўныя рэчы, якія вы бераце з сабой на вечарынку, могуць згуляць з вамі дрэнны жарт.

Ніякага алькаголю ні да, ні ў часе акцыі. Ён затуманьвае розум, можа падштурхнуць вас да бязглуздых дзеяньняў, якія наклічуць бяду і на вас, і на людзей навокал. «Здымаць стрэс» будзеце пасьля, у коле сяброў.

Не палянуйцеся, даведайцеся з праваабарончых публікацыяў пра законы, якія рэгулююць парадак затрыманьня. Якія правы вы маеце?

Калі дэманстрацыя дазволеная, даведайцеся дакладна, у якім месцы. Гэта можа дапамагчы вам у выпадку затрыманьня і наступнага разьбіральніцтва.

Падумайце пра сваю вопратку. Наколькі лёгка зразумець, што вы — дэманстрант?

У натоўпе могуць быць правакатары. Найлепшы дэтэктар для іх выяўленьня — спакойная размова.

Памятайце: калі паліцыя нешта хоча зрабіць, ёй, хутчэй за ўсё, гэта ўдасца. У выпадку затрыманьня ня мае сэнсу моцна супраціўляцца.

Падчас высьвятленьня асобы не балбачыце лішняга. Не сьпяшайцеся ставіць свой подпіс на паперах, якія могуць вам прапанаваць.

Падумайце, што і каму вы хочаце давесьці сваім удзелам у дэманстрацыі. Не ідзіце на акцыю, калі гэта для вас усяго толькі нудны абавязак. Калі вы нешта робіце, гэта павінна быць вам цікава і весела. Адчуйце, што гэта — крута! А нудзіцца — доля палітыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі56

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць