Грамадства66

Грамадскасць патрабуе спыніць будоўлю рэстараннага комплексу каля Курапатаў

Грамадскасць просіць Генпракуратуру праверыць законнасць будаўніцтва рэстараннага комплексу.

Пад заявай сабрана больш за 300 подпісаў, паведаміла на пасяджэнні грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты» актывістка Ганна Шапуцька. Заяву ўжо накіравалі ў генпракуратуру, аднак збор подпісаў працягваецца.

У заяве адзначаецца, што Курапатам прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі. А гэта, згодна з законам «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя якасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць».

Падпісанты просяць правесці праверку і вызначыць, хто і чаму змяніў ахоўную зону каля ўрочышча Курапаты з 300 да 100 метраў, на падставе чаго было праведзена змяншэнне ахоўнай зоны, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Таксама яны патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці чыноўнікаў, якія паставілі свае подпісы пад дакумэнтамі аб выдзяленьні ўчастка пад будаўніцтва рэстараннага комплексу.

Таксама аўтары заявы патрабуюць праверыць дзейнасьць кіраўніцтва кампаній-заказчыкаў,
«якія будаўніцтвам дадзенага забаўляльнага комплексу ў месцы масавых расстрэлаў нашых продкаў, аб’екта культурна-гістарычнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, абражаюць гістарычную памяць і нацыянальны гонар беларускага народа».

Аўтары заявы патрабуюць спыніць «незаконнае будаўніцтва рэстараннага комплексу» і правесці праверку законнасці ўжывання слова «бульбаш» у назвах фірмаў і прадукцыі на тэрыторыі Беларусі.
Яны лічаць, што ўжыванне слова «бульбаш», «гэтак жа як "маскаль" або "чурка", — гэта ў першую чаргу праява ксенафобіі і нацыянальнай нянавісці на побытавым узроўні і парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Копіі заявы накіраваныя старшыні Камітэту дзяржкантролю Аляксандру Якабсону, старшыні Менаблвыканкаму Барысу Батуру і міністру культуры Паўлу Латушку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?2

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава28

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?2

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць