Культура1111

Нясвіжскі палац упершыню з часоў Радзівілаў прыняў баль

У ноч з 10 на 11 лістапада ў Нацыянальным гісторыка-культурныммузеі-запаведніку «Нясвіж» адбыўся першы палацавы баль.

Праект «Палацавы баль у Нясвіжы» быў створаны па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі ў падтрымку ідэі адраджэння старадаўняй традыцыі баляў.

У святочным вечары ўзялі ўдзел оперная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, расійская балерына Анастасія Валачкова, расійскі акцёр Дзмітрый Харацьян, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Вядучымі вечара сталі Аліна Краўцова і Марат Башараў. Разам з імі гасцей сустракалі «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова і Разана Дэвісан — дачка славутага кампазітара Крыса дэ Бурга, уладальніца тытула «Міс свету — 2003».

У прывітальным слове міністр культуры Павел Латушка адзначыў: «Правядзенне палацавага балю ў Нясвіжы — культурнай сталіцы 2012 года — надае гэтаму мерапрыемству асаблівае гучанне. Упершыню з часоў Радзівілаў гісторыя і сучаснасць усяго на адну ноч аб’яднаюцца і напоўняць залы Нясвіжскага палаца светлай веліччу старадаўняга высакароднага мастацтва». Міністр пажадаў усім гасцям палаца «у такт з цудоўнай старадаўняй музыкай правесці неверагодны вечар у атмасферы цяпла, дабра і непаўторных уражанняў».

Марат Башараў, адкрываючы баль, сказаў: «Мы часта, здымаючы кіно, будуем дэкарацыі, але сёння я прыехаў у цудоўны Нясвіжскі замак і зразумеў: навошта нам будаваць дэкарацыі, калі ў нас ёсць такія палацы?
Гэта трэба захоўваць, берагчы. Я вам вельмі ўдзячны за тое, што вы захавалі гэтае цудоўнае месца, гэты цудоўны замак. Дзякуй вам велізарнае!»

У першым балі былі задзейнічаны самыя прыгожыя залы Нясвіжскага палаца: Тэатральная, Залатая, Паляўнічая, Гетманская. Госці ўбачылі выступленні фольк-гурту «Тутэйшая шляхта», студыі старадаўняга танца «Залаты двор», удзельнікі якой прадставілі на суд гледачоў тэатральную пастаноўку аб гісторыі кахання Барбары Радзівіл і Сігізмунда Аўгуста. Праграму баляў XIX стагоддзя прадставіла студыя гістарычнага танца «Версаль» разам са струнным квартэтам Astorio.

Арганізатары праекта — Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурнымузей-запаведнік «Нясвіж» пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама. Выканаўчы прадзюсар праекта — ТАА «Берын Арт Менеджмент».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць