Упраўленне МНС Віцебска: Мы пра выбух ля КДБ нічога не ведаем
Афіцыйнай інфармацыі аб начным здарэнні ля будынка КДБ у Віцебску пакуль няма.
Мы нікуды не ездзілі і нічога паведаміць вам не можам. Звяртайцеся ў КДБ», — паведамлілі карэспандэнту Еўрарадыё ў абласным упраўленні МНС па Віцебскай вобласці.
Паведамленні аб здарэнні з’явілася ўначы ў сацыяльных сетках. Жыхары Віцебска паведамляюць, што частка будынка па адрасе Савецкая, 18, які займаюць спецслужбы, агароджаная.У КДБ інфармацыю аб выбуху таксама не падцвярджаюць.
Ёсць інфармацыя і аб затрыманых. Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў паведамляе, што затрыманыя знаходзяцца ля таго ж будынка КДБ. Іх трымаюць поста на вуліцы, тварам да будынку.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары