Грамадства

Мінскія школьнікі будуць вывучаць правілы дарожнага руху падчас ранішняй зарадкі

Мінскія школьнікі будуць вывучаць Правілы дарожнага руху падчас ранішняй зарадкі ў школе. Такі эксперымент з ініцыятывы ДАІ ўпершыню пройдзе 14 лістапада ў сярэдняй школе № 7 горада Мінска,
паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

«Мы прыдумалі эксперымент, падчас якога штодня, падчас ранішняй зарадкі ў школе будзем прышчапляць дзецям веданне ПДР.
Распрацаваны спецыяльны пералік практыкаванняў, якія дапамогуць дзецям на ўзроўні падсвядомасці запомніць іх дзеянні, якія павінны выконвацца аўтаматычна, калі яны пераходзяць дарогу або едуць з бацькамі ў машыне», — распавяла Алена Волчак.
Штораніцу ўсе класы ў школе будуць пачынаць з зарадкі, падчас якой у гульнявой форме будуць запамінаць руху галавы падчас пераходу праезнай часткі, жэсты рэгуліроўшчыка,
аўтаматычныя руху прышпільвання рамяня бяспекі.
Удзельнічаць будуць усе — ад першаклашак да старшакласнікаў.

У самой школе гэту ініцыятыву ДАІ успрынялі з гатоўнасцю. Таму прынята рашэнне запісаць дзіцячую зарадку на дыскі і распаўсюдзіць па ўсіх школах раёна. «Часцей за ўсё дзеці трапляюць у бяду на дарозе па ўласнай няўважлівасці — забываюць паглядзець па баках, прышпіліць пас бяспекі, або пачынаюць гарэзіць на дарозе. Наша мэта — сфарміраваць у іх звычку выконваць ПДР, спачатку ў форме гульні, а потым і штодня на дарозе», — патлумачыла старшы інспектар.

Прэзентацыя эксперыменту пройдзе 14 лістапада ў актавай зале школы.
Старшакласнікі ў форме танца ў стылі хіп-хоп раскажуць прысутным аб тым, што выконваць ПДР — гэта не толькі важна і трэба, але таксама модна. Школьнікам таксама раздадуць брашуры з інфармацыяй пра тое, што ім трэба ведаць ПДР.

Каментары

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць