Мясніковіч: Нацыяналізацыі раней прыватызаваных прадпрыемстваў не будзе
Прэм’ер-міністр нязгодны, што ў сітуацыі з «Камунаркай» і «Спартаком» адбылася нацыяналізацыя.
13.15. Пытанне ад актывіста Мікалая Петрушэнкі пра гідраэлектрастанцыі.
Як Мясніковічу ўдаецца дамаўляцца пра рэалізацыю загадзя стратных праектаў?
Прэм’
13.10. Як Мясніковіч ацэньвае паспяховасць мерапрыемства?
«На інвестыцыйных форумах часта прысутнічае многа няўдачнікаў. А ў нас ёсць «крупняк»,— пахваліўся Мясніковіч. Снапкоў дадаў, што капіталізацыя прадстаўленых на форуме кампаній складае больш за $2 трыльёны.
13.05. Акцыі якіх прадпрыемстваў могуць быць прададзеныя да канца года? «План па прыцягненні 2,5 мільярда ад прыватазыці мы не выканаем», — прызнаў Мясніковіч. Аднак галоўнае ў прыватызацыі — не грошы, зноў нагадвае ён. Патрэбная дыверсіфікацыя і развіццё вытворчасці.
13.00. На пытанне пра прыватызацыю сельскай гаспадаркі: паспяховымі могуць быць толькі буйнатаварныя вытворчасці. Аднак не мае значэння, яны будуць дзяржаўнымі ці прыватнымі. Патрэбная канкурэнцыя і ўзаемадапаўняльнасць паміж імі.
У Беларусі недастаткова малочных кампаній, якія прадаюць сваю прадукцыю за мяжу.
12.40. Мясніковіч пра нацыяналізацыю «Спартака» і «Камунаркі»:
Ніякіх рэвізій раней прыватызавыных прадпрыемстваў не было і не будзе. А наглядныя органы зрабілі ўсё правільна,перакананы прэм’
12.10. Арганізатары падрыхтавалі спіс інвестыцыйных пратаколаў аб намерах, якія будуць заключаныя на форуме. Сярод іх —
вытворчасць беларускага алкаголю ў Турцыі, разліў аліўкавага алею ў Беларусі, будаўніцтва гатэляў у Брэсце і Гродна, стварэнне вытворчасці мацарэлы.
12.05. Неўзабаве пачнецца
11.50. Пакуль Міхаіл Мясніковіч адказвае на пытанні інвестараў, можна параўнаць, у што абутыя тры эканамічныя багатыры — Мясніковіч, Тур і Снапкоў.
11.40. З цягам часу інфармацыя з пашпартоў, пасведчанняў кіроўцы і іншых дакументах будзе акумуляваная на адзінай электроннай картцы, заявіў Мікалай Снапкоў. Па ягоных словах,
на гэтай картцы будзе знаходзіцца ўся «гісторыя» чалавека і ягоны электронны подпіс.З яе дапамогай у тым ліку можна будзе яшчэ і зарэгістраваць юрыдычную асобу.
11.20. Ці ёсць рызыка ўваходу інвестыцый у Беларусь? Ёсць, як і паўсюль у бізнэсе, кажа Снапкоў. Ён заклікае ўзважыць рызыкі і ўкласці свае грошы ў Беларусь.
11.10. Выступае міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, хваліцца, што
ўпершыню з 2005 года Беларусь выйшла на станоўчае сальда. Гэта ўдалося дзякуючы валютнай карэкціроўцы і спрыяльнай «кан’юнктуры». Іншымі словамі, дзякуючы растваральнікам і распушчальнікам.На яго думку, галоўнае — стварэнне новых працоўных месцаў.
11.00. Развіваючы бізнэс у Беларусі, вы заадно працуеце на рынках Расіі і Казахстана, даводзіць кожны ўладны выступоўца. Магчымасць працы ў Мытным саюзе — галоўны рэкламны тэзіс для інвестараў.
10.42. Дэлегаты засядаюць у абгароджанай зале проста пасярод вялізнага велатрэку, у суседнім будынку ад
Нарэшце арганізатары паклапаціліся пра інтэрнэт. На папярэдніх інвестыцыйных форумах доступу да сеціва ва ўдзельнікаў форуму не было. Цяпер некаторыя ўдзельнікі корпаюцца ў смартфонах і планшэтах.
10.40. Барыс Хрыстэнка, старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, расказвае пры ўтварэнне Адзінай эканамічнай прасторы.
10.35. Мясніковіч падкрэслівае, што
асаблівую ўвагу Беларусь надасць развіццю фармацэўтыкі.І прапануе ўсім інвестарам звяртацца асабіста да яго.
10.30. «Макраэканамічны курс урада бяззменны: бюджэт бездэфіцытны, валютны курс свабодны», — абяцае Мясніковіч. Усе абмежаванні на прыватызацыю знятыя. Любое дзяржаўнае прадпрыемства можа быць прыватызаванае. Але галоўнае не атрыманыя грошы, а далейшае развіццё, расказвае прэм’
10.25. «Бізнэс — таксама спорт. Гонцы за інвестыцыямі дадзены старт», — расказвае Мясніковіч. Зноў абяцае дэбюракратызацыю, добрыя ўмовы для інвестараў.
Расказвае, што адзін з інвестараў атрымаў $1 мільярд прыбытку і палову гэтай сумы зноў уклаў у эканоміку.Чаму выгадна інвеставаць менавіта ў Беларусь? Ёсць 5 прычын, кажа ён.
1) Выдатная інфраструктура. Беларусь на
2) Геаграфічны цэнтр Еўропы — вароты ў Мытны саюз Расіі і Казахстана.
3) Лёгкасць вядзення бізнэсу. Тут Беларусь на
4) Канкурэнтныя высокапрафесійныя працоўныя рэсурсы.
5) Навукаёмістасць беларускай эканоміцы.
10.20. Слова мае Міхаіл Мясніковіч. Учора ён прызнаўся, што летась Беларусь стаяла на мяжы дэфолту, што скажа цяпер?
10.15. З пасланнем ад Лукашэнкі выступае Андрэй Тур. Ён вітае гасцей дзяжурнымі словамі: «мы чакаем ад удзельнікаў форуму шчырай размовы»,
«гарантуем інвестарам самыя лепшыя ўмовы вядзення бізнэсу», «жадаю канструктыўнай працы».
* * *
У Мінску пачынаецца другі, асноўны дзень працы Беларускага інвестыцыйнага форуму. Мерапрыемствы адбываюцца ў
З вітальным словам выступіць прэм’
З уплывовых беларускіх чыноўнікаў — міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур,Лукашэнка на мерапрыемствы такога кшталту не прыходзіць.віцэ-прэм ’ер Уладзімір Сямашка.
«Наша Ніва» будзе весці
Каментары