Папулярны камедыйны вобраз брытанца містэра Біна перастане існаваць — выканаўца ролі — акцёр Роўэн Аткінсан прыняў рашэнне развітацца з гэтым вобразам і пераключыцца на драматычных персанажаў, паведамляе The Telegraph.
У інтэрв’ю газеце акцёр прызнаў, што калі ты ў такім узросце працягваеш выконваць «дзіцячыя» ролі, гэта выглядае «даволі сумна».
«Уся гэтая гісторыя прынесла мне велізарны камерцыйны поспех, але яна дзіцячая і патрабуе вялікай фізічнай актыўнасці. Думаю, што я буду ўсё менш і менш граць Біна», — сказаў Аткінсан.
Ён прызнаўся, што некалькі стаміўся ад таго, што яго да гэтага часу асацыююць толькі з самым вядомым яго героем.Цяпер Аткінсан мае намер засяродзіцца на драматычных ролях у лонданскім
Містэр Бін з’явіўся на тэлебачанні ў 1990 г. Камедыйны серыял завяршыўся пяць гадоў праз, аднак да гэтага часу гэта самы папулярны вобраз Аткінсана. Пра містэра Біна быў таксама зняты паўнаметражны фільм. Папулярнасць Біна адлюстроўвае яго ўдзел у цырымоніі адкрыцця лонданскай Алімпіяды.
Містэр Бін падчас адкрыцця Алімпіяды ў Лондане
Каментары