Меркаванні2020

Дзікавіцкі: «Аб’ектыў» цяпер — як неба і зямля

Аляксей Дзікавіцкі — кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсата» — пакінуў у нас на сайце вось такі камент.

Шаноўныя гледачы Белсата! (Частка каментароў, на жаль, нагадвае вядомае выказванне «не чытаў/не глядзеў/не слухаў, але гэта дрэнны прадукт», таму што тычыцца негледачоў, дык з імі дыскутаваць, бадай, няма сэнсу.)

Дазвольце, буду выказвацца перадусім у справе інфармацыйных праграмаў, за якія адказваю.

Дык вось жа дзякую за шырокае абмеркаванне тэмы. Магчыма, інфармацыя пра абмежаванне часу вяшчання і ЧАСОВУЮ змену фармату і была не дастаткова поўнай, але здзіўляе тое, што спадарства каментатары практычна не заўважылі фундаментальных зменаў, перадусім, у інфармацыйнай частцы вяшчання!

«Студыя Белсат» (пачатак працы — верасень), гэта абсалютна новы ўзровень інфармацыйнага вяшчання, амаль трохгадзінны блок (цяпер у ім дзьве паўгадзінныя запісаныя раней устаўкі), але ад 3 студзеня 2013 году жывога эфіру ў навінах будзе яшчэ на 30 хвілінаў болей!

А «Аб’ектыў» — галоўная інфармацыйная праграма нашага тэлеканалу? Паглядзіце выданні хаця б трохгадовай даўніны і цяперашнія, няўжо розніца не кідаецца ў вочы?

Канечне, мы робім памылкі, бо ўвесь час вучымся і будзем вучыцца надалей, бо гатовых кадраў і рэцэптаў, увогуле, рынку незалежнай тэлевізійнай журналістыкі у сучаснай Беларусі, на жаль, няма. Калі ў Іспаніі ці Польшчы інвестар мае грошы і хоча стварыць тэлеканал, дык ён перакупляе адмыслоўцаў з іншых ТВ, мы ж выхоўваем новае пакаленне тэлевізіёншчыкаў, якія працуюць па-беларуску і без цэнзуры!

Дык вось жа яшчэ раз дзякуй за абмеркаванне і прашу браць пад увагу таксама сказанае вышэй.

Калі маеце цікавыя ідэі, гатовыя прапанаваць сваю энергію і веды — пішыце (каардынаты на www.belsat.eu), мы ж можам замест таго, каб наракаць ды скардзіцца, палепшыць НАШ адзіны ва ўсім свеце беларускамоўны ды незалежны тэлеканал разам!

Дзякую яшчэ раз тым гледачам, якія нас канструктыўна падтрымалі ў абмеркаванні сітуацыі і, натуральна, тым сотням тысячаў, што давяраюць нам, штодня ўключаючы тэлевізар, а 21.00 на «Аб’ектыў», ці, а 19.00 на «Студыю Белсат» ды іншыя праграмы!

З павагай,

Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм Белсат TV

Каментары20

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць