Грамадства1212

АГП выказала салідарнасць з «Новым жыццём» і звярнулася да Філарэта

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) выказвае салідарнасць з вернікамі царквы «Новае жыццё» і звяртаецца да мітрапаліта Філарэта з прапановай асудзіць дзеянні ўлад у дачыненні да царквы. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай палітрадай АГП.

Палітрада АГП адзначае, што высяленне царквы «Новае жыццё» з будынка — гэта «грубае парушэнне Канстытуцыі краіны, якая абвяшчае роўнасць усіх грамадзян незалежна ад іх рэлігійных перакананняў». У заяве нагадваецца, што гэта не першая спроба ўлад адабраць у вернікаў будынак. «Гэты факт сведчыць, што гэта не выпадковасць, не збег акалічнасцяў, а мэтанакіраваныя дзеянні сілавых структур і сталічнай адміністрацыі. І яны накіроўваюцца і каардынуюцца Адміністрацыяй прэзідэнта», — мяркуе АГП.

Палітрада партыі заклікала неабыякавых грамадзян і міжнародную супольнасць да салідарнасці з вернікамі.

Як адзначыла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна, свабода сходаў, веравызнання і свабода сумлення гарантуюцца Канстытуцыяй Беларусі. «Аднак гарант Канстытуцыі — прэзідэнт сам не выконвае Канстытуцыю і не гарантуе яе выкананне», — сказала Красуліна.

«Таму мы звяртаемся да Філарэта. Па-першае, гэта чалавек, да якога гарант Канстытуцыі прыслухоўваецца.

Па-другое, яго аўтарытэт у грамадстве бясспрэчны, яго слова важкае. Ну і па-трэцяе, мы лічым, што і праваслаўная царква, і „Новае жыццё“ — усё адно хрысціяне, і „Новаму жыццю“ цяпер патрэбна падтрымка прадстаўнікоў іншых канфесій. Таму што калі цяпер выганяць з царквы пратэстантаў, потым возьмуцца за католікаў, а потым і за праваслаўных», — лічыць Красуліна.

Зварот, паводле яе слоў, будзе адпраўлены Філарэту найбліжэйшым часам.

Як паведамлялася раней, на 5 снежня гаспадарчы суд Мінска прызначыў прымусовае высяленне рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» з дома № 72 па вуліцы Кавалёва.
Адпаведнае прадпісанне абшчына атрымала 27 лістапада. Прымусовае высяленне, як гаворыцца ў дакуменце, прызначана «на падставе судовага загада гаспадарчага суда горада Мінска па справе № 526–12/2009 ад 23 кастрычніка». Кіраўніку царквы прадпісана да 11.00 5 снежня «вызваліць памяшканне, а таксама падрыхтаваць камплекты ключоў для перадачы патрабавальніку».

Прыблізна сем гадоў Мінгарвыканкам спрабуе выселіць царкву «Новае жыццё» з гэтага будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную абшчыну права карыстання зямельным участкам, выдзеленым ёй у бестэрміновае карыстанне.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава11

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава11

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць