Сёньня з раніцы семярым моладзевым актывістам тэлефанавалі з пракуратуры горада Менску.
Супрацоўніца пракуратуры Вікторыя Кухто званіла юнакам на мабільныя тэлефоны і запрашала назаўтра зьявіцца ў пракуратуру, каб паразмаўляць наконт дзейнасьць «Заадзіночаньня беларускіх студэнтаў» (ЗБС).
Прычым сп.Кухто не паведаміла ў якасьці каго яны запрашаюцца. Маладыя людзі прынялі рашэньне, што пойдуць у пракуратуру толькі пры наяўнасьці афіцыйных позваў.
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары