Усяго патроху

На выходных схаладае

Прагноз надвор'я на ўік-энд.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 2 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах дажджы моцныя. Раніцай месцамі туман. Вецер паўночна‑ўсходні, 7‑12 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10‑17°С, днём плюс 16‑22°С, па поўдні да плюс 26°С.

Заўтра ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, навальніца. Раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, 7‑12 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13‑15°С, днём плюс 17‑19°С.

У наступныя двое сутак, 3 і 4 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. 3 чэрвеня па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, 7‑12 м/с, месцамі парывы 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8‑14°C, па поўдні да плюс 17°C, днём плюс 19‑25°C. 4 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёвазаходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, 6‑11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8‑14°C, днём плюс 21‑27°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць