Архіў

КГБ у ЗБСе

№ 24 (145), 1999 г.


 

КГБ у ЗБСе

 

23 верасьня ў офіс Задзіночаньня беларускіх студэнтаў завітаў старшы лейтэнант Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Г.Сысой. Напярэдадні ён тэлефанаваў старшыні ЗБС Крысьціне Сідун і настойліва прапаноўваў сустрэцца, каб пазнаёміцца з гэтай студэнцкай арганізацыяй і абмеркаваць нейкія пытаньні. Размова тычылася пікетаў, якія будзе ладзіць ЗБС 27 і 28 верасьня. Пікеты пройдуць пад назвай «Кожнаму студэнту па даху». Мэта гэтых пікетаў — прыцягненьне ўвагі да праблемы з расьсяленьнем студэнтаў па інтэрнатах. Менавіта гэтая актыўнасьць, ніяк не палітычная, напярэдадні акцыяў апазыцыі і выклікала занепакоенасьць органаў дзяржбясьпекі. Размова доўжылася каля 20 хвілінаў. На працягу размовы ст.лейтэнант Г.Сысой задаваў пытаньні аб колькасьці студэнтаў у арганізацыі, аб мерапрыемствах, якія плянуе праводзіць у будучым ЗБС. Са словаў сп.Г.Сысоя, ягонае ведамства вельмі цікавіцца праблемамі студэнтаў, іх вучобай, цяжкасьцямі, якія ўзьнікаюць у стасунках студэнтаў з выкладчыкамі. Таварыш з КГБ прапанаваў Крысьціне Сідун у выпадку ўзьнікненьня нейкіх цяжкасьцяў зьвяртацца па дапамогу да іх у КГБ, і яны абавязкова разьбяруцца з гэтым, дапамогуць студэнтам і з вучобай, і з атрыманьнем інтэрнату, толькі, маўляў, пікеты не выстаўляйце, не актывізуйце студэнцкіх масаў. ЗБСу прыемна: увага!

Студэнт


Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў3

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі32

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна3

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў8

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць