Архіў

Адам Глёбус. Невялікае пра вялікіх

№ 28 (149), 1999 г.


 

Адам ГЛЁБУС

Невялікае пра вялікіх

 

Букоўскі

Амэрыканец з Лос-Анджэлесу Чарлз Букоўскі адным зь першых зразумеў, што літаратуру чытаюць літаратары. Таму ягоны галоўны герой — сам Букоўскі, які любіць выпіць і памаркітавацца. А хто зь літаратараў ня любіць каўтнуць і заглыбіцца?

 

Лярошфуко

Мараліст Франсуа Лярошфуко запэўніваў: «Ніякае прытворства ня зможа доўга хаваць каханьне, калі яно ёсць, або ўдаваць — калі яго няма». Правільна. Таму п’есы пра каханьне ідуць у тэатры ня больш за тры гадзіны.

 

Плятон

Невядомы мне Морт Сал занатаваў досыць слушнае назіраньне: «У саракавыя гады, каб скарыць жанчыну, трэ было быць салдатам: у пяцідзясятыя — габрэем (амэрыканскім — А.Г.); у шасьцідзясятыя — чарнаскурым (амэрыканскім — А.Г.). Цяперака, каб скарыць дзяўчыну, трэба быць дзяўчынкаю». Слушнае назіраньне. Толькі час плыве. Цяпер, у дзевяностыя гады, каб скарыць дзяўчыну, трэба быць хлопчыкам, які любіць выключна хлопчыкаў і чытае Плятона.

 

Камю

Француз Альбэр Камю сьцьвярджаў: каханьне — гатовасьць старыцца адно з адным. Мяркую, гатовасьць у дадзеным выпадку ўжо ў мінулым. Каханьне — старэньне ў суседніх ложках, пад час глыбокіх сноў.

 

Камю

Зьмест экзыстэнцыйнага раману «Чужаніца» Альбэра Камю можна ўкласьці ў адзін экспрэсіўны сказ... Не кажы, чорт, што сонца напякло мне ў галаву, у галаву, чорт, у галаву, чорт-чорт-чорт...

 

Дарвін

Бацька тэорыі эвалюцыйнага разьвіцьця прыроды — сівабароды Чарлз Дарвін — найвялікшы з творцаў. Ён вярнуў чалавека на ягонае месца, у сьвет жывёлаў і расьлінаў, да трысьнягу, які спрабуе мысьліць.

 

Дантэ

Каб Дантэ Алег’еры наведаў Лёнданскі ці які Маскоўскі мэтрапалітэн у «гадзіну пік», ягоныя ўяўленьні пра пекла моцна зьмяніліся б. І па якім-небудзь з дванаццаці пякельных колаў пачалі б лётаць перапоўненыя цягнікі, дзе людзі б душылі й тапталі адзін аднаго. А каб Дантэ наведаўся ў андэграўнд Санкт-Пяцярбургу, пекла магло б быць і гнілое, і халоднае, такое, што ад аднаго глытку сьцюдзёнага паветра заходзілася б сэрца.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць