Архіў

Сяргей Шупа. Г`удзіць

№ 28 (149), 1999 г.


 

Сяргей Шупа

Г`удзіць *

 

Тое, што слова гудзіць ужыў у сваім вершы Ўладзімер Жылка, ані не зьбянтэжыла складальнікаў савецкіх слоўнікаў: гэтага слова няма ня толькі ў стандартных беларуска-расейскіх слоўніках ці ў 6-тамовым тлумачальным, але нават у этымалягічным слоўніку беларускай мовы, які звычайна фіксуе розныя рэгіяналізмы і архаізмы. Адзіны прытулак гэтаму слову сёньня — дыялектныя слоўнікі.

Слова гудзіць жыве, або прынамсі зусім нядаўна жыло, на ўсім беларускім моўным абшары. Фіксуецца яно і ў расейскіх дыялектных слоўніках, а ўва ўкраінскай мове захавалася ў межах літаратурнага стандарту. Яно й ня дзіва — слова гудзіць ужывалася ў шматлікіх старажытных крыніцах, што ствараліся на ўсходнеславянскіх абшарах. У беларускіх крыніцах яно сустракаецца ў Аповесьці пра Валхвоў, у творах Сымона Буднага, у актавых кнігах Літоўскае Мэтрыкі.

Гудзіць некага — значыць абгаворваць, ганіць, асуджаць, чарніць, зьнеслаўляць, асабліва калі несправядліва і за сьпінаю, але таксама і ў вочы. Гудзяць звычайна бабы мужыкоў, сьвякроўкі нявестак, маткі дзетак, суседзі адзін аднаго. Гудзяць дзяўчыну — каб ня бралі, гудзяць тавар — каб зьбіць цану або пазбавіцца канкурэнта. Гудзяць нечую працу — каб выставіцца самому.

Гудзяць, пакуль не агудзяць, загудзяць, пагудзяць, або й згудзяць на нішто. Можна й ня моцна, а толькі трошку — прыгудзіць.

Адгудзіць некага — адраіць браць на працу або да шлюбу. Разгудзіць нешта — разладзіць нагаворамі.

Агуда — паклёп. Загуда — фатальная хіба.

У іншых мовах такога слова з такім значэньнем няма. Паходжаньне цьмянае, варыянтаў тлумачэньня шмат і ніводзін не гучыць пераканаўча. Ідэальная характарыстыка для пурыстычнага акту аджыўленьня. Можна вяртаць у актыўны ўжытак, чаго там баяцца — усё адно нехта згудзіць.

 

* Націск на "У"


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць