Архіў

Зноў пра Ворсклу (ліст у рэдакцыю)

№ 30 (151), 8 лістапада 1999 г.


 

ліст у рэдакцыю

Зноў пра Ворсклу

 

Галоўная праблема пры вывучэньні гістарычнай падзеі — гэта выбар крыніц інфармацыі. Пры апісаньні бітвы на Ворскле шаноўны спадар Генадзь Сагановіч карыстаецца з айчынных кронік, якія супярэчаць заходнім. Праз гэта ўзьнікае шмат недарэчнасьцяў. Вар’яцкімі выглядаюць дзеяньні як Вітаўта і яго ваяроў, так і Цімур-Кутлука з Эдыгеем. Цімур-Кутлук зь вялікім войскам, значна большым за Вітаўтава, чамусьці чакае дапамогі Эдыгея зь яго невялічкім войскам. Вітаўт выглядае нерашучым баязьліўцам, калі тры дні не прадпрымае нічога. Вельмі неразумна выглядаюць і ваяры Вітаўта, жадаючы неспрыяльнай для сябе бітвы. І поўным вар’ятам выглядае сам Вітаўт, калі праз тры дні на яго нападае... Эдыгей. Як бы забыўшыся пра вялізнае войска Цімур-Кутлука, Вітаўт кідае ўсё сваё войска на невялічкае войска Эдыгея і падстаўляе флянгі і тыл пад непазьбежны ўдар Цімур-Кутлука.

Але такога проста не магло быць. Калі тры дні войску супрацьстаіць магутнейшае войска, а напад зьдзяйсьняе невялічкае другое войска, дык любы разумны кіраўнік (а Вітаўт вельмі разумны) будзе чакаць нападу галоўных сіл ворага.

Калі прачытаць заходнія крыніцы, усё выходзіць інакш. Безумоўна, на Ворскле Вітаўт сустрэўся зь невялічкім войскам Эдыгея. І несумненна, гэта Эдыгей тры дні вёў перамовы, чакаючы дапамогі Цімур-Кутлука. Як бачна, Эдыгей паводзіць сябе разумна. Рацыянальна паводзяць сябе і ваяры Вітаўта, што бачаць малое войска татар, якое можна хутка зьнішчыць. Мудра паводзіць сябе і Вітаўт. Ён мог заатакаваць Эдыгея, але, ня ведаючы, дзе галоўны вораг — Цімур, не пажадаў падставіць флянгі і тыл пад магчымы ўдар. Эдыгей мог і не прыняць бою, а адысьці, тым больш, што яго войска больш рухомае за Вітаўтава. І зусім геніяльна выглядае плян бітвы, распрацаваны хітрым Эдыгеем і мудрым Цімур-Кутлукам.

Яшчэ адно меркаваньне. Эдыгей мог вагацца перад Вітаўтам: Вітаўт заўсёды перамагаў татараў, і ў татараў зьявіўся комплекс меншавартасьці перад ім. Але гэтага комплексу не было ў войска непераможнага Тамэрлана. Цімур-Кутлук, тайна падышоўшы да Ворсклы, не чакае ні гадзіны. Ён геніяльна кідае пад Вітаўта Эдыгея, а сам у самы спрыяльны момант наносіць зьнішчальны ўдар і навечна ліквідуе для Тамэрлана небясьпеку ад ВКЛ. Так я мяркую.

Валер Бадун, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць