Архіў

Сяргей Шупа. Жыды

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

ЖЫДЫ

У канвэнцыях клясычнага правапісу («тарашкевіцы») і ў жывой беларускай мове дасавецкага часу гэтае слова было адзіным назовам народу, лёс якога за стагодзьдзі супольнага жыцьця цесна пераплёўся зь беларускім. У гэтым сэнсе Беларусь належала таму самаму эўрапейскаму арэалу, што й Польшча, Літва ды іншыя краіны Ўсходняй Эўропы, дзе словы Zyd, Zydas ня маюць ніякага абражальнага або адмоўнага адценьня.

Гвалтоўная русіфікацыя падсавецкай Беларусі надала беларускаму слову жыд зусім іншае гучаньне — у расейскамоўным кантэксьце яно ўспрымаецца гэтаксама як і адпаведнае расейскае, безумоўна абразьлівае, слова.

Апошнімі дзесяцігодзьдзямі вяртаньне да клясычнага, несавецкага варыянту беларускай мовы зноў паставіла пытаньне аб статусе слова жыд — аб тым як вярнуць яго ва ўжытак, ня крыўдзячы самых прадстаўнікоў гэтага народу. Праблемай найчасьцей паўставала тое, што апошні раз замена савецкага яўрэй на несавецкае жыд адбылася ў надзвычай трагічны для нашых народаў час другой сусьветнай вайны, што не магло не выклікаць у сёньняшніх людзей балючых асацыяцыяў. З другога боку, ўспрыманьне гэтага слова залежыць і ад таго, кім лічыць нас, беларусаў — асобным усходнеэўрапейскім народам (як палякі або літоўцы), або нейкімі «малодшымі братамі» расейцаў і мову нашую — толькі адгалоскам расейскай з усімі яе сэнсавымі асацыяцыямі.

Гэтая дылема, аднак, дагэтуль застаецца нявырашаная, а прыхільнікі клясычнага правапісу часта, каб пазьбегнуць канфрантацыі, ужываюць словы гэбрай, гэбрайскі. Слова жыд загінула ў полымі Галакосту, слова яўрэй — на руінах савецкай імпэрыі.

«Вы ўскрэсьнеце, Жыды, усьлед за Беларусяй», — спадзявяўся Янка Купала ў 1919 годзе. Гэтаму прароцтву не было наканавана збыцца. Другая сусьветная вайна ў Беларусі забрала ў нябыт цэлы культурны кантынэнт беларускага жыдоўства (задумаемся, чым рэальна напоўненая вядомая ўсім формула «кожны чацьверты»). Гэты кантынэнт зьнік, як Атлянтыда. Ягонымі спадкаемцамі застаемся мы ўсе.

Сяргей Шупа, Радыё Свабода


Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць