Архіў

Богусь Біятлянёнак. Як барысаўскія нашчадкі Альгерда Маскву заваёўвалі

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 

спорт

Як барысаўскія нашчадкі Альгерда Маскву заваёўвалі

 

Калі наш футбольны чэмпіён, барысаўскі «БАТЭ», выпраўляўся на свой першы Кубак Чэмпіёнаў Садружнасьці ў Маскву, то нават самыя адданыя фаны зь цяжкасьцю верылі, што хлопцы з гораду над Бярэзінай здолеюць па-сапраўднаму «наехаць» на аўтарытэтных кіеўскіх дынамаўцаў ці рыскае «Сконта»...

...Першая гульня беларусаў на турніры. І адразу — супраць кіеўцаў. Нягледзячы на тое, што каманда з краіны сланечнікаў ды смачнага сала прывезла рэзэрвовы склад, аўтарытэт Кіева ціснуў. Аднак сустрэча пачалася, а крутыя мальцы з «Дынама» не сьпяшаліся закідваць вароты сьціплага «БАТЭ» мячамі. Вельмі хутка нашыя чэмпіёны адышлі ад мандражу ды пачалі спакваля шчаміць фарсістых украінцаў. Тыя ўдавалі, што даюць дзецям фору, каб цікавей гуляць было. Аднак то тут, то там у абароне нашых апанэнтаў узьнікалі нежартоўныя заварухі, якія абяцалі неўзабаве перарасьці ў галы, але... Ці пудлавалі беларусы, ці дынамаўскі прэстыж выратоўваў украінскі брамнік... Адным словам, усё скончылася нулявой нічыёй, якую нельга занесьці ў актыў беларусам.

Другі тур прынёс у супернікі барысаўцам добра ўкамплектаваную ды збалянсаваную каманду з Рыгі — «Сконта». Тым ня менш, адразу ж пасьля стартавага сьвістка арбітра, нашыя на крылах юнацкага імпэту панесьліся да варотаў суперніка. Досыць хутка — на 8-й хвіліне — «БАТЭ» выйшаў наперад. І тут у гульню ўмяшаўся непрызнаны геній — судзьдзя з футбольнага Туркмэністану. Сын каракумскіх пяскоў сьпярша заплюшчыў вочы на парушэньне з боку латышоў, што ўвасобілася ў першы гол у нашую брамку, а пасьля прызначыў пэнальці, прымроіўшы нейкі фол у штрафной плошчы чэмпіёна Беларусі. Але, прывёзшы два мячы ў вароты барысаўцаў, спрытнюга-туркмэн не супакоіўся. Толькі выдаліўшы нашага варатара Федаровіча ды абаронцу Дзівакова і канчаткова тым самым зламаўшы гульню беларусаў, служка спартовай Фэміды адчуў, што яго місія выкананая. Вынік сустрэчы — 3:1 на карысьць латышоў.

У апошнім матчы групавога турніру фартуна падаравала «БАТЭ» ў супернікі армянскі «Шырак». А для беларусаў што Арменія, што Туркмэністан — як кажуць, «адзін пень». Дык прага адпомсьціць у нашых хлопцаў біла цераз край. Барысаўцы ў матчы былі падобныя да быкоў зь налітымі крывёй вачыма, якія праста нанізалі на свае рогі армянскіх «матадораў»: 5:1 на карысьць «Barysa? Bulls».

Завяршыўшы жорсткі акт расправы, беларусы ў поўным складзе заселі на трыбунах, каб падтрымаць рыскае «Сконта» ў матчы супраць кіеўцаў. Ад гэтага наўпрост залежаў лёс «БАТЭ» на Кубку Чэмпіёнаў Садружнасьці. Рыжане бессаромна зганьбілі дынамаўскіх рэзэрвістаў, закаціўшы ім пяць «сухіх» мячоў. Так барысаўскі «БАТЭ» нечакана для многіх трапіў у паўфінальную групу.

І хай сабе беларускія чэмпіёны яшчэ ня могуць на роўных спаборнічаць з маскоўскім «Спартаком» (1:5) ды кішынёўскім «Зымбрулам» (0:4). Усё адно героі.

Богусь Біятлянёнак


Каментары

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць