Архіў

Зьміцер Бартосік. Музэй савецкага кіно

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Музэй савецкага кіно

 

У Менску хутка адным музэем стане болей. У дворыку памiж Чырвоным касьцёлам i гатэлем «Менск» адрэстаўравалi старасьвецкi дамок, надбудаваўшы яму трэцi паверх са стромым дахам. Неўзабаве тут адчынiцца музэй беларускага кiно. Таго самага, пра iснаваньне якога iдуць спрэчкi.

Фае музэю нагадвае атмасфэру маленькага кiнатэатра позьнесавецкай эпохi, «залатога веку» нашага «Партызанфільма». Па сьценах вiсяць выцьвiлыя афiшы старых кiнастужак, на некаторыя зь якiх я сам выстойваў чэргi ў дзяцiнстве. «Дзiкае паляваньне караля Стаха», «Iдзi й глядзi», «Кропка адлiку»... Акрамя афiшаў, тут — яшчэ кадры з найбольш значных карцiн. Самую прызнаную ў сьвеце беларускую стужку (тураўскi фiльм «Праз могiлкi») кiнамузэйшчыкі перайменавалi ў «Праз магiлкi». Камэдыя, адным словам.

З прачыненых дзьвярэй дырэктарскага кабiнэту ўсьмiхаецца Ленiн, вытканы на прыгожым дыване рукамi беларускiх ткачых. «Так любiце Ўладзiмера Iльлiча?» — запытаўся я ў гаспадара кабiнэту. «Ды не, проста дзірку ў сьцяне закрываем», — адказаў той. Наконт будучай экспазыцыi дырэктар разьвярэдзіў маю цiкавасьць тым, што «будуць стэнды, прысьвечаныя Тарычу й Корш-Саблiну, будзе экспанавацца старая кiнатэхнiка, але галоўнае — узнагароды й прызы». «Здорава, — адказаў я, — але як наконт закулiсься? Асабiста мне хацелася б пабачыць строй «апошняй зь Яноўскiх» цi дакрануцца да «скарбаў Альшанскага замку», цi, напрыклад, падзiвiцца на мантыю Скарыны-Янкоўскага». «Мы пра гэта падумаем», — быў адказ.

А можа, лепш ня думалi б і не мудрылi. А проста пакiнулi ўсё, як ёсьць. Цi — як было. Надрукавалi б сiненькiх бiлетаў «пад старыну» ды круцiлi б сабе ўсе беларускiя фiльмы ў невялiкай залi. Не сумняваюся, што заля была б поўнай. Ахвочых вярнуцца ў сваё чорна-белае юнацтва хапае. Вярнуцца хаця б на час дзьвюхгадзiнавага сэансу.

Пакуль ня зьявiцца наша новае кiно.

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць