Архіў

Вадзім Болбас. Мэцэнат пагромшчыкаў носіць вышываную кашулю

№ 9 (166), 28 лютага — 6 сакавіка 2000 г.


 

Мэцэнат пагромшчыкаў носіць вышываную кашулю

 

У Сьветлагорску суд. Судзяць Анатоля Сілівончыка, чалавека, які ў свой час фінансаваў выраб копіі нацыянальнай сьвятыні Беларусі, крыжа Эўфрасіньні Полацкай, які набыў на ўласныя сродкі аўтобус, каб ягоныя землякі маглі без турботаў даяжджаць да райцэнтру.

За кратамі на лаве падсудных А.Сілівончык сядзіць адзін. Ні камандзіра атраду «беркутаўцаў» з Сургуту, ні намесьнікаў і камісараў не відаць і не чуваць. Сілівончыка судзяць за тое, што ён фінансаваў паездку «Беркута» ў Беларусь і прысутнічаў пры «захопе вёскі Мікалаеўкі», пра што мы пісалі летась у ліпені.

Судзяць мэцэната. Адразу ўзьнікае пытаньне: чаму на лаве няма дарослых камандзіраў атраду непаўнагадовых расейскіх пагромшчыкаў, тых, хто непасрэдна аддаваў загады падлеткам кідаць людзей тварамі ў зямлю, заганяць пад стол, зьбіваць, вязаць, страляць халастымі набоямі з баявой зброі, раскідваць выбуховыя пакеты? Мо таму, што тыя — паўнавартасныя грамадзяне Расеі, а Сілівончык — свой, беларус? Чаму няма на гэтай лаве і тых, хто даваў дазвол на правядзеньне «вучэньняў», хто прапусьціў празь мяжу на беларускую зямлю ўзброены атрад?

Адзін з артыкулаў крымінальнага кодэксу, па якім судзяць Сілівончыка, — пазбаўленьне грамадзянаў волі з прычыненьнем ім фізычных пакутаў. А таксама — злоснае хуліганства і супраціў работнікам міліцыі пры выкананьні апошнімі службовых абавязкаў.

На сёньняшні дзень апытаныя 14 пацярпелых. Усяго трэба апытаць 19 пацярпелых і 52 сьведкі. У якасьці сьведкаў чакаецца прыезд асобаў з кіраўніцтва сургуцкага «Беркута» — удзельнікаў падзеяў у Мікалаеўцы. Выкліканы позвамі таксама кіраўнікі Сьветлагорскага райвыканкаму.

У суд прыйшло нямала лістоў з просьбамі аб апраўданьні Сілівончыка. У прыватнасьці, ёсьць такія лісты ад МГА «Крыж Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай», дзе за прэзыдэнта А.Сілівончык, ад РПЦ, «Баявога братэрства», Саюзу франтавых сябровак, грамадзкіх арганізацыяў Сургуту, дачкі маршала Жукава і іншых асобаў.

На судзе 21 лютага прысутнічаў консул Расеі У.Трутнеў.

Зьдзіўляе асьвятленьне працэсу расейскай тэлевізіяй. Вельмі ўжо іх рэпартажы нагадваюць БТ. Водгукі людзей на працэс і асобу падсуднага нэгатыўныя, калі паказваюць самога Сілівончыка, дык толькі ў час лаянкі са сьведкамі, судзьдзямі, пракурорамі.

Нельга не адзначыць, што паводзіны Сілівончыка пад час судовага працэсу не выклікаюць сымпатыяў ні ў нэўтральных назіральнікаў, ні ў заангажаваных журналістаў. Першыя параўноўваюць гэтыя паводзіны з манерамі расейскага ультранацыяналіста Жырыноўскага, а другія нават кажуць, што ў асобных эпізодах Жырыноўскі — проста анёл проці Сілівончыка. Гэты абзывае ўсіх беларусаў свалачамі, судзьдзяў авечкамі. Пагражае пацярпелым, што даюць паказаньні супраць яго, расправай. Кажа, што толькі адзін ён тут сапраўдны беларус, бо носіць беларускую вышываную кашулю, а Лукашэнка такой ня носіць.

Суд толькі распачаўся і адкладзены да 28 лютага. Усе ўдзельнікі працэсу — сьветлагорцы. Старшынствуе Надзея Раманава — старшыня сьветлагорскага суду, абвінаваўца — пракурор Сяргей Кулажанка, абаронца — сьветлагорская адвакатка Тамара Вінаградава. Спадзяемся, што прысуд будзе справядлівым.

Сумна толькі тое, што чалавек, які так шмат добрага зрабіў для Беларусі і для сваіх землякоў, прывёў да сябе на Радзіму расейскіх пагромшчыкаў з фашысцкай псыхалёгіяй ды мэтадамі дзеяньняў і гэтым самым, а таксама малапрыстойнымі паводзінамі пад час судовага працэсу сапсаваў сваё добрае імя ў вачах землякоў.

Вадзім Болбас, Сьветлагорск


Каментары

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць