Архіў

Антон Лабовіч. Рускі горад Гродна

№ 18 (175), 2 — 9 траўня 2000 г.


 

Рускі горад Гродна

 

На пачатку 90-х Горадня ўпэўнена крочыла наперадзе ў справе вяртаньня беларускай мовы ў школы. У 1991 навучальным годзе ў 126 беларускіх першых клясах вучыліся 3322 школьнікі. 1155 вучняў наведвалі аналягічныя клясы з расейскай мовай навучаньня. Пры гэтым 1184 з 2502 настаўнікаў і выхавальнікаў не валодалі беларускай мовай. Многія зь іх, у тым ліку й беларусы, паставіліся варожа да неабходнасьці перавучвацца.

Крыжовы паход супраць беларускай мовы ўзначалілі гарластыя жонкі савецкіх афіцэраў, накіраваных на армейскую службу ў гарнізоны Горадні з усяго «Саюзу». Яны падбухторвалі нехлямяжых беларусаў, перадавалі бацькам празь дзяцей цыдулкі для падпісаньня адпаведных заяваў і пэтыцыяў. Пачаліся хаджэньні ў рэдакцыі газэтаў, цяжкія гутаркі ў кабінэтах райана. Але апошнія не давалі пераводзіць школы на расейскую мову, трымаліся закону аб мовах.

З часам у горадзе пачалі зьяўляцца шыльды па-беларуску. У тралейбусах і аўтобусах усё часьцей кіроўцы аб’яўлялі прыпынкі на беларускай мове. Тагачасны старшыня аблвыканкаму Дзьмітры Арцыменя і старшыня абласнога Савету Сямён Домаш вялі паседжаньні па-беларуску. Чыноўнікі меншага рангу бралі прыклад з кіраўнікоў. Курсы па вывучэньні матчынай мовы былі арганізаваныя ў вайсковых частках…

У 1995 годзе ў школах гораду на беларускай мове вучыліся 29,4% школьнікаў. Гэта 13315 чалавек з агульнай колькасьці 45357. За год лічба зьнізілася да 22,3%. Яшчэ за год — да 17,9%. У 1998-м навучальным годзе ў Ленінскім раёне Горадні ў першую клясу зь беларускай мовай навучаньня паступілі ўсяго 45 вучняў (3,3%). Яшчэ 17 дзетак (1,4%) прынялі ў падрыхтоўчыя клясы. У той жа час расейскамоўныя першыя клясы прынялі 1291 школьнікі (93,5%), падрыхтоўчыя — 1166 (97,4%). Польскамоўная першая кляса, для параўнаньня, папоўнілася 44 вучнямі (3,2%). Чатырнаццаць дзяцей (1,2%) з польскіх сем’яў прыйшлі ў падрыхтоўчую клясу.

У 1999 годзе ў школах Ленінскага раёну Горадні не набралі ніводнае падрыхтоўчае беларускамоўнае клясы. Затое ў расейскамоўных — 1760 вучняў (97,1%). Мае сваю падрыхтоўчую клясу і польская грамада. Яе наведваюць 52 школьнікі (2,9%). У першай клясе зь беларускай мовай навучаньня займаюцца ўсяго 15 дзетак (1,3%). Роўна столькі ж і ў польскай клясе. Астатнія 97,4% вучацца па-расейску. Гэта 1168 чалавек. У Кастрычніцкім раёне абласнога цэнтру няма ні падрыхтоўчых, ні першых-другіх беларускамоўных пачатковых клясаў. У трэцяй па-беларуску вучацца 16 школьнікаў, у чацьвертай — 38.

Усяго ў Горадні цяпер 87,58% вучняў займаюцца па-расейску, 12,42% — па-беларуску.

Чаго не зрабіў расейскі штых, зрабілі расейскія тэлебачаньне й радыё.

Антон Лабовіч, Горадня


Каментары

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх12

Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай2

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»14

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі16

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду5

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць