Архіў

Міхал Залескі. Новыя пляны ўраду

№ 21 (178), 22 — 28 траўня 2000 г.


 

пазытывы

Новыя пляны ўраду

 

Два гады вучыцца чалавек размаўляць, а астатняе жыцьцё — язык за зубамі трымаць. Бо надта небясьпечная рэч — слова. І складаная. Розныя спэцыялісты тымі складанасьцямі займаюцца.

Перакладчыкі імкнуцца захаваць сэнс і мілагучнасьць іншаземнай мовы. Крыптографы — пазбавіць кадаваны тэкст усялякай структуры, каб вораг не расшыфраваў. Стэнаграфісты — захаваць дзеля вечнасьці афіцыйныя словы. А тэлеграфісты і праграмісты, карэктары і варажбіткі...

Але ўсё гэта дробязь у параўнаньні з Правадырамі Людзей. Словам іхным наканавана быць лёсавызначальнымі. Праўда, уцяміць, пра што ён вядзе гаворку, нават ня кожны прамоўца сам можа, бо рэдка хто з начальнікаў сам піша. Што там ужо казаць пра слухачоў!

Асабліва цьмяная сытуацыя склалася ў гледачоў і слухачоў, якія даведаліся амаль адначасова пра існаваньне новых і аднолькава заблытаных урадавых праграмаў Беларусі і Расеі.

Раім чытачом «НН» правесьці экспэрымэнт. Выпішыце з усіх паведамленьняў у газэтах, часопісах і Інтэрнэце, дзе згадваюцца абедзьве праграмы, у два, адпаведна, слупочкі ўсе дзеясловы. Палічыце паасобку, колькі сярод іх аднолькавых. Выберыце тыя, што трапляюцца найчасьцей і параўнайце вынікі. Павінна атрымацца прыкладна наступнае:

Беларускі ўрад

Расейскі ўрад

будзе:

будзе:

1.ажыцьцяўляць

1.прымаць

2.скарачаць

2.вырашаць

3.павялічваць

3.праводзіць

4.спрыяць

4.стабілізаваць

5.ствараць

5.ажыцьцяўляць

6.распрацоўваць

6.зьмяняць

7.забясьпечваць

7.спрыяць

8.абмяжоўваць

8.уплываць

9.выкарыстоўваць

9.разумець

10.падтрымліваць

10.разьвіваць

Калі маскоўскі ўрад зьбіраецца нешта «прымаць» і «вырашаць», пэўна нейкія пытаньні, дык наш і не імкнецца далей «ажыцьцяўленьня» нечых рашэньняў. Калі маскоўскі ўрад, прыдумаўшы нешта, мусіць яго «праводзіць» у жыцьцё, дык нашыя стратэгічныя ідэі зводзяцца да «скарачэньня» і «павелічэньня».

Гэткі лінгвапсыхалягічны стан беларускага ўраду выціскае са сьпісу гітоў ягонага лексыкону гэткае слоўца, як «уплываць». Адсутнасьць палітычнага ўплыву замяняецца абавязкамі «распрацоўваць», «ствараць», «выкарыстоўваць», нібыта гэта ня ўрад, а НДІ. Каб не заядаў комплекс непаўнавартасьці, нашаму ўраду дараванае права падначаленых «абмяжоўваць», а самых жывучых з папярэдне абмежаваных — «падтрымліваць».

Відавочна таксама, што «зьмяняць» наш урад нічога не збіраецца, гэтаксама як і «разумець». Балазе наша нацыя даўно знайшла чалавека, які ўсё, заўсёды і лепш за ўсіх... Таму на халеру нам маскоўскія мудрасьці…

Такім чынам, кароткі статыстычны разгляд новых плянаў айчыннага ўраду яскрава сьведчыць, што кожнаму грамадзяніну трэба цяжка працаваць, своечасова ўносіць угнаеньні пад бульбу і гародніну, дбайна ставіцца да нарыхтоўкі кармоў для свойскай жывёлы, прыглядаць сабе добрага коніка. А калі яшчэ навучыцца ў якога дзядка плесьці лапці ды рабіць саху, наагул у будучыні, акрамя радасьці, нічога яго не чакае.

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы41

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць