Грамадства

Лукашэнка: Патрэбныя кіраўнікі новага тыпу

Прадстаўляючы новага кіраўніка цэнтральнай вобласьці, Лукашэнка намякнуў, што прычынай адстаўкі Дамашкевіча сталі ягоныя ўчынкі і публічныя паводзіны. Новы кіраўнік вобласьці будзе «нармальны чалавек пасьля жорсткага стылю Дамашкевіча». Лукашэнка таксама падзяліўся сваім бачаньнем таго, якім мусіць быць кіраўнік рэгіёну.

Мікалай Дамашкевіч застанецца ў сыстэме кіравання краінай, заявіў Аляксандар Лукашэнка, прадстаўляючы на пасадзе старшыні Менскага аблвыканкаму Леаніда Крупца.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў свой час Мікалай Дамашкевіч быў незаменны. Ён амаль дзевяць гадоў кіраваў вобласьцю, адзначыў прэзыдэнт. Паводле слоў Лукашэнкі, сёньня час патрабуе новых кіраўнікоў. "У таптаньні Менскай вобласьці на месцы немалую ролі згулялі заганы ў стылі працы Мікалая Дамашкевіча", — заявіў А. Лукашэнка.

Пры гэтым А. Лукашэнка запэўніў, што былы кіраўнік вобласьці "ня будзе выкінуты на вуліцу". "Калі нехта думае, што эра Дамашкевіча закацілася, то вы памыляецеся. Такімі кадрамі не раскідаюцца". М. Дамашкевіч "паплечнік прэзыдэнта", — сказаў А. Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка 11 чэрвеня прадставіў на пасадзе старшыні Менскага аблвыканкаму Леаніда Крупца. Кандыдатура Леаніда Крупца была аднагалосна зацьверджана 11 чэрвеня на пазачарговай сэсіі аблсавету дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы асабіста ўручыў губэрнатару Менскай вобласьці службовае пасьведчаньне.

Лукашэнка назваў Леаніда Крупца — «чалавекам ад зямлі, селянінам». Гаворачы пра яго, Лукашэнка заявіў: "Я сыходзіў з таго, што гэта нармальны чалавек пасьля жорсткага стылю Мікалая Фёдаравіча Дамашкевіча. Крупец — мякчэйшы, але больш настойлівы".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што падставай для прызначэньня Крупца стаў не эканамічны абвал або нейкія сацыяльныя канфлікты. Папросту «новыя ўмовы гаспадараньня патрабуюць кардынальнага павышэньня эфэктыўнасьці кіраўніцкай дзейнасьці і адказнасьці кіруючых кадраў, асабліва на рэгіянальным узроўні».

«Многае залежыць ад асобы старшыні аблвыканкаму. Ён адказвае за ўсё ў вобласьці — ад гаспадарчых спраў да палітычных. Гэта публічная фігура, па справах і ўчынках якой людзі мяркуюць аб здольнасьці кіраваць сытуацыяй», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў: "Той пэрыяд, калі Дамашкевіч з выкарыстаньнем адміністратыўнага рэсурсу мог кіраваць вобласьцю, закончыўся". "Сёньня патрэбныя людзі ўдумлівыя, патрабавальныя і спакойныя".

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць