Архіў

БТ вачыма беларуса

№ 38 (195), 18 — 25 верасьня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

 

Адысэя каманды Тухто

 

Новы этап вынiшчэньня беларускае мовы на БТ распачаўся ў пятнiцу. Магiлёўскi карэспандэнт АТН Павал Тухто зрабiў па-расейску рэпартаж пра вiзыт прэм’ера Ярмошына. Пакуль толькi Лукашэнка патрабаваў паведамляць пра яго на расейскай. Вiдавочна, цяпер усе iншыя чыноўнiкi працягнуць эстафэту, бо хто ж захоча пачуць пра сябе па-беларуску, калi гэта тэлемова другога гатунку. Усё нiбы ў калгасе, дзе намагаюцца размаўляць “як гарадзкiя”. Кажуць, што адмысловае каманды Паўлу Тухто перадаваць па-расейску не было.

“Першы нацыянальны тэлеканал” на чале з Чыкiным з кожным днём усё імклівей ператвараецца ў аддзел прапаганды ды агiтацыi КПБ, якая ўжо 80 год вынiшчае беларушчыну. Але часам нават сьмешна, як Вiктар Харкоў спрабуе ў цалкам расейскамоўным “Рэзанансе” пазбавiцца фрыкатыўнага “г”, ды марна. Амаль такое ж вымаўленьне па-расейску мае Сьвятлана Дабрыянiк. Апошняя, зрэшты, больш заклапочаная iншым: яе адсунулi ад Лукашэнкi, а месца новае фаварыткi заняла Алена Ладуцька. Тая спачатку была нармальнай журналiсткай i працавала ў прагрэсіўнай радыёрэдакцыi “Крынiца”, а потым пайшла ў АТН. Вынiк бачыце.

Зьмiцер Калярадзкi


Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць