Усяго патроху55

Абламалі крылы

Суд Першамайскага раёна Менска прыгаварыў Віктара Каліну да пяці з паловай гадоў, а яго жонку - да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Суд Першамайскага раёна Мінска 12 чэрвеня прыгаварыў Віктара Каліну да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі, а яго жонку Святлану - да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Суд абавязаў іх кампенсаваць урон дзяржаве ў памеры 27 млн. 98 тыс. рублёў і страхавой кампаніі "B&B Insurance Co" у памеры 71 млн. рублёў. Для кампенсацыі ўрону прадугледжана канфіскацыя маёмасці.

Муж і жонка прызнаны вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачання.

Нагадаем, слуханне па справе В.Каліны і яго жонкі пачалося 29 мая. Віктару Каліну інкрымінаваліся махлярскія дзеянні, якія ён учыніў для атрымання страхоўкі за нібыта выкрадзены аўтамабіль. В.Каліна абвінавачваўся ў арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 209 КК), арганізацыі заведама падманнага даносу (ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 400 КК) і заведама падманным паказанні (ч. 2 арт. 401 КК). Святлана Каліна абвінавачвалася ва ўчыненні махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 УК).

Паводле слоў дзяржаўнага абвінаваўцы, муж і жонка прадалі аўтамабіль "Мерседэс-Бэнц", а пазней заявілі аб яго выкраданні ў Маскве ў праваахоўныя органы Расійскай Федэрацыі. Жонка спевака была затрымана ў Мінску пры атрыманні страхоўкі за нібыта выкрадзеную машыну.

На судзе 29 мая В.Каліна заявіў аб сваёй невінаватасці ў махлярстве. Ён прызнаў віну толькі ў тым, што часткова даваў заведама падманныя паказанні. Яго жонка не прызнала сваю віну поўнасцю.

Прыгавор будзе абскарджаны ў 10-дзённы тэрмін у судзе вышэйшай інстанцыі.

БелаПАН

Фота«Менскага кур'ера»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць