Архіў

Сяргей Паўлоўскі. Праекты веку

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 Праекты веку

Праекты веку ў Беларусі ХХ ст.: перавернутыя піраміды бэтону, спыненыя рэкі... З вышыні часу колішнія грандыёзныя задумы і зьдзяйсьненьні выразна падзяляюцца на свае і чужыя. На тыя, што рабіліся з думкай пра гэтую зямлю, яе людзей, іхны дабрабыт, здароўе і славу, і тыя, што задумляліся дзеля невядома чыіх ідэалёгіяў, а гэтай зямлі і яе людзям прынесьлі адно страты. Мы можам ацэньваць тыя праекты па выніках.

Сьпіс грандыёзных задумаў можна дапоўніць сацыяльнымі: калектывізацыя й урбанізацыя, вынішчэньне нацыянальнай інтэлігенцыі й ліквідацыя непісьменнасьці, татальная русіфікацыя. Курапаты — таксама, чым не праект веку? Але ў каго павернецца язык назваць яго беларускім? Калясальны праект — рэформа правапісу 1933 г., якая пазбавіла беларускую мову яе самаўзнаўляльных магчымасьцяў.

У журботным пераліку грандыёзных антыбеларускіх і антычалавечых «зьдзяйсьненьняў» можна знайсьці матывацыі хіба што для падтрыманьня пачуцьця шматпакутнасьці беларусаў. Зірніце ў кнізе рэкордаў Гінэса, чым слаўная ў сьвеце Беларусь: самае вялікае балота, самая вялікая магіла, самая вялікая экалягічная катастрофа... І ўсё.

Маючы такі досьвед зьдзяйсьненьняў — сваіх і чужых — мы можам разважаць і аб праектах будучыні, ХХІ ст. Пасьля разнастайных акупацыяў папярэдніх вякоў Беларусь можа шматкроць заявіць пра сябе не бэтоннымі будынінамі самых вялікіх вакзалаў, а менавіта аднаўленьнем зьнішчанага і страчанага. Адраджэньнем мовы. Аднаўленьнем гістарычных гарадоў. Вяртаньнем страчаных рэдкіх жывёлаў... Наўрад ці ў рэчышчы нашага душэўнага поклічу будзе стварэньне самай вялікай у сьвеце рэтрансьляцыйнай мачты або самай высокай навагодняй ялінкі, як гэта зрабілі нацыянальна дасьпелыя палякі і літоўцы. Самым галоўным праектам для нас стане фармаваньне самых сябе як паўнавартаснай нацыі — са сваёй гіерархіяй каштоўнасьцяў, сьветапоглядам і ўяўленьнем пра сваё месца сярод іншых. Прывядзем у парадак сябе як нацыю, тады зможам гаварыць і пра грандыёзныя праекты на дзіва ўсяму сьвету.

Сяргей Паўлоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць