Архіў

Алесь Кудрыцкі. Ён прыйдзе, гэты Кох…

№ 15 (224), 9 — 16 красавіка 2001 г.


 Ён прыйдзе, гэты Кох…

Ужо больш за тыдзень Расея ўдзельнічае ў нэрвовым маратоне пад назвай “разгон НТВ”. “Яшчэ не зачынілі?” — пытаюцца і ў Менску людзі расейскай культуры, улучаючы тэлевізар. А людзі беларускай культуры, сутыкаючыся з шматлікімі водгукамі ў белмоўных мэдыях, задумваюцца, чаму нас увогуле павінен цікавіць лёс аднаго з расейскіх тэлеканалаў?

 

Колькі год расейцы бачаць на сваіх экранах беларускія мітынгі. Надышоў час мяняцца месцамі. 31 сакавіка на акцыю ў падтрымку НТВ прыйшло 15 тысячаў масквічоў. У асноўным — інтэлігенцыя, якая не была на тых мітынгах ад жнівеньскага путчу 1991-га. Міліцыя на мітынгу спакойная, народ няпужаны, незалежная тэлевізія працуе. Пакуль што.

Адным з найбольш паказальных момантаў гісторыі з НТВ была размова журналістаў з кіраўніком голдынгу “Газпром-мэдыя” Альфрэдам Кохам. Амаль усю яе паказалі. Вялікі стол, за якім, нага за нагу, сядзіць Кох, дэманструючы наетае чэрава ды дарагі гадзіньнік. НТВшнікі мітусяцца, перабіваюць адзін аднога, зьбіваюцца з патэтыкі на пытаньні пра магчымасьць кампрамісу. Са стомлена-паблажлівым тварам Кох кажа: “Без “Газпрому” вы ніхто. Мы інвэставалі ў НТВ 250 мільёнаў даляраў, вы вінныя нам мяхі грошай”. Прыйшоў новы абнахабелы гаспадар.

Нам усім варта было б запомніць гэтую сцэну: праз пару год, а мо й раней, у Беларусь прыйдзе гэткі самы Кох. Мы пачнем мітусіцца, рабіць заклікі да сусьветнае супольнасьці, казаць пра нашыя правы і г.д. Кох паслухае ды скажа: “Усё гэта добра, але мы вас ужо набылі. Вы ніхто. Рыдлёўкі ў рукі — і на працу”.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць