Архіў

Велікоднае пасланьне апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў Усходняга абраду а. Аляксандра Надсана

№ 16 (225), 16 — 23 красавіка 2001 г.


 Велікоднае пасланьне

апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў Усходняга абраду
а. Аляксандра Надсана

“Калі Хрыстос не ўваскрос, дык марная вера, і вы застаецеся ў сваіх грахох” (1 Кар 15:17)

Гэтыя словы, напісаныя сьв.Паўлам хутка пасьля першага Вялікадня – Уваскрасеньня Хрыста, – застаюцца ў сіле сёньня, калі мы сьвяткуем першы Вялікдзень у трэцім тысячагодзьдзі. У гэты дзень мы прыгадваем перамогу над сьмерцю жыцьця ў асобе Ісуса Хрыста, які, як кажацца ў літургічных сьпевах, “памёр як чалавек, і ўваскрос як Чалавекалюбец”, узьняўшы з сабою людзкую прыроду, якую Ён прыняў Вялікдзень – гэта аднаўленьне чалавека ў Богу праз Ісуса Хрыста. Дый ня толькі чалавека, але ўсяго сьвету, усяго стварэньня, якое, як добра сказаў сьв.Павал, “нецярпліва чакае... у надзеі, што і яно будзе вызваленае зь няволі тленнасьці, каб удзельнічаць у свабодзе і славе дзяцей Божых” (Рым 8:20-21)

Псальміст кажа: “Нябёсы пяюць славу Божую, пра творы рук Ягоных расказвае небасхіл” (Пс 18:1). Адным з вынікаў адыходу чалавека ад Бога была страта ім пачуцьця павагі да Божых твораў. Ён забыўся, што ў Божым пляне кожны твор мае сваё месца і прызначэньне, сваю годнасьць і сваім існаваньнем нагадвае нам пра веліч Божую. Страціўшы павагу да тварэньняў, чалавек, замест таго каб карыстацца імі разумна паводле задумы Божай, пачаў выкарыстоўваць іх для сваіх самалюбных мэтаў, не зважаючы, як гэта адаб’ецца на іншых і на ўсім асяродзьдзі. Таму маем вялікія няшчасьці, выкліканыя самімі людзьмі. Беларусам, якія адчулі на сабе вынікі Чарнобыльскай катастрофы, ня трэба гэтага тлумачыць.

Для айцоў царквы Ўваскрасеньне Хрыстова было здарэньнем касьмічнага значэньня. Не бяз слушнасьці яны называлі яго новым актам тварэньня.

Вялікдзень неразьдзельна зьвязаны з асобаю Ісуса Хрыста. Хто ж Ён такі: ёсьць людзі, гатовыя прызнаць Яго як вялікага настаўніка, заснавальніка этычна-рэлігійнага вучэньня, магчыма, аднаго з найбольш дасканалых сярод многіх іншых падобных вучэньняў, але нічога больш. Яны зводзяць Хрыста да чыста людзкога ўзроўню. Уваскрасеньне Хрыста для іх ня мае сэнсу, і яны адкідаюць яго або імкнуцца даць яму свае тлумачэньні. Усе яны не даюць задавальняючага адказу, бо не бяруць пад увагу, што Ўваскрасеньне займае цэнтральнае месца ў эвангельскіх аповедах. Жыцьцё і дзейнасьць Хрыста на зямлі трацяць сэнс без Уваскрасеньня, якое было іхным завяршэньнем. Сьвяты Павал разумеў гэта вельмі добра, калі сказаў: “Калі мы толькі ў гэтым жыцьці спадзяемся на Хрыста, то мы больш за ўсіх іншых людзей годныя літасьці” (1 Кар 15:19)

Хрыстос не хаваў таго, кім Ён ёсьць і якая Ягоная мэта на зямлі. Тое, што Ён казаў, было непрымальным для духоўных настаўнікаў народу, сярод якога Ён жыў і дзейнічаў. Ня ў змозе даць Яму адказ, яны вырашылі зьнішчыць Яго, прымяняючы фізычную сілу. Крыжовая сьмерць была лягічным вынікам іхнага стаўленьня да Хрыста. Ня ведаю, ці яны ўсьведамлялі сабе, што іхная перамога была ў сапраўднасьці паразай. Ужыўшы фізычную сілу супраць Хрыста, яны паказалі сваю духоўную слабасьць, няўпэўненасьць у праўдзівасьці ўласных перакананьняў і страх перад тым, каб іншыя не даведаліся праўды.

Фізычная сіла – зброя слабых. Хрыстос ня меў патрэбы ў фізычнай сіле і адмовіўся ўжываць яе нават у сваёй абароне. Ён быў моцны перакананьнем праўды таго, што ён казаў і рабіў. Ён ведаў, што праўда пераможа, што яе нельга схаваць, як нельга ўтрымаць ў магіле таго, хто сказаў пра сябе, што Ён “Дарога, Праўда і Жыцьцё”.

Дык хай жа гэта Велікоднае сьвята ўзмоцніць нашу веру ў канчатковую перамогу праўды і надзею ў новае, поўнае жыцьцё ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе і Збаўцы нашым.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Вялікдзень 14.04.2001

а. Аляксандар Надсан


Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць