Архіў

Апытаньне “НН”

№ 24 (233), 11 чэрвеня 2001 г.


 Апытаньне “НН”

Вынікі на сёньня

За каго б Вы прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Зянон Пазьняк 146 (122)

Сямён Домаш 76 (70)

Вінцук Вячорка 17 (15)

Аляксандар Дабравольскі 9 (6)

Павал Жук 6 (5)

Юры Хадыка 5 (5)

Міхаіл Чыгір 5 (5)

Станіслаў Шушкевіч 4 (1)

Аляксандар Лукашэнка 3 (3)

Станіслаў Багданкевіч 2 (2)

Павал Казлоўскі 2 (2)

Ні за кога 2 (2)

Вячаслаў Сіўчык 2 (1)

(Астатнія кандыдаты, якія згадваліся ў анкетах, маюць толькі па адным голасе.)

 

Пазьняк застаецца лідэрам, але ёсьць падазрэньне, што адбываецца гэта не бязь нейкае спэцыяльнае дырэктывы па Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Інакш як патлумачыць, што ў адзін дзень у рэдакцыю прыходзіць па пяць лістоў зь пяцьцю аднолькавымі адказамі, упісанымі аднолькавым почыркам? Або дзьве анкеты, запоўненыя рознымі почыркамі і розным чарнілам, але з аднолькавым адказам, цытую ў арыгінале: “Галасуя за Домаша, ты галасуешь за Саюз з Расеяй”. У прынцыпе, па-беларуску трэба пісаць “галасуючы”, а не “галасуя”, слова “саюз” мы пішам з малой літары, а “ш” у беларускай мове – зацьвярдзелы. Зрэшты, не выключаем, што падобныя лісты могуць пісацца па загадзе душы. Просім усіх запаўняць толькі па адной анкеце на чалавека, інакш Вы даяце шмат працы супрацоўнікам рэдакцыі. Мы ўлічваем толькі па аднэй анкеце ад аднаго ўдзельніка апытаньня!

Домаш ідзе роўна наперадзе. На гэтым тыдні прыйшлі адразу тры галасы за Шушкевіча. Упершыню былі названыя чытачамі ў якасьці добрых кандыдатаў Алег Трусаў, лідэр ТБМ, Кастусь Акула – беларус-вэтэран, які жыве ў Канадзе, і філёзаф Валянцін Акудовіч.

А вось які лісток прыйшоў разам з анкетай з вул.Багдановіча ў Менску: “Наша сям’я выпісвае НАШУ газэту 9 гадоў. Вялікі дзякуй Вам. Мы адданыя прыхільнікі Шушкевіча, а калі ён ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, аддамо галасы сп.Пазьняку”. Дзякуй і Вам за добрыя словы.

Сярод цікавых дэвізаў: “Беларус, ты варты лепшага” і “Свой лёс – у свае рукі”.

Апытаньне працягваецца!

 


Апытаньне “НН”

За каго Вы прагаласавалі б на прэзыдэнцкіх выбарах?

 

Пад якім дэвізам мусіць ісьці на выбары кандыдат, за якога Вы прагаласавалі б?

 

За якую партыю Вы прагаласавалі б на парлямэнцкіх выбарах?

 

Калі б зараз стварылася новая аб’яднаная кааліцыя апазыцыі, як яна, па-Вашаму, мусіць называцца?

 

Запоўніце гэты бюлетэнь і дашлеце ў рэдакцыю “НН”:

220050 Менск а\с 537 “Апытаньне “НН”.

E-mail: [email protected]


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці3

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць