Архіў

Сабачыя гісторыі

№ 39 (248), 24 верасьня 2001 г.


Сабачыя гісторыі

Адзін сабака трапіў на вясельле. Якраз жаніўся Граждан. І калі сабака павіншаваў маладых, Граждан выклікаў міліцыянтаў і сказаў:С юридической точки зрения ни организаторы праздника, ни городские власти в трагедии не виноваты, поэтому на них может быть возложена разве что моральная ответственность. Я жанюся на Маньцы, а вы як сабе хочыце...”

Адзін сабака служыў у савецкім марфлёце. Вярнуўся ў вёску. Дзяўчаты праходу не даюць — бяры замуж! Граждан даведаўся пра гэта і, зьбіўшы з дошак скрынку, цэлымі днямі стаў плаваць па сажалцы. Людзі спыняюцца, дзівяцца, а Граждан у скрынцы сядзіць і крычыць: “Никто не заставлял меня снимать свою кандидатуру! Более того, если бы это давление было, я не стал бы снимать кандидатуру, даже достоверно зная о том, что у меня нет шансов на победу. Я бы все равно пошел до конца!

Адзін сабака зьезьдзіў у замежжа. Вярнуўся дамоў, стаў далей жыць, як і жыў. І толькі Граждан па начах пачаў грукаць малатком у сьцяну і крычаць: “Перастаньце ізьдзявацца — піць кофа і есьці цукеркі!..”

Віктар Шніп

 

Адзін сабака ішоў па вакзале. Падышла Гражданка і кажа: “Дай лапу, пагадаю!”

Адна Гражданка танчыла з сабакам. Убачыў гэта Граждан і забіў абаіх.

Адзін сабака прачытаў сабачую гісторыю і падумаў, што гэта пра яго.

Арцём Арашонак, Віцебск

 

Адзін сабака купіў партрэт прэзыдэнта, а Граждан яму кажа: “А ты ўжо еў”.

Раман Мацылевіч, Ліда

Адзін Сабака вельмі любіў інаўгуравацца ў Граждана. І набыў сабе пабытовы мэханічны інаўгуратар.

Зьміцер Маркушэўскі, Менск

 

Dog in love

Завітаў сабака да Гражданкі, а там Граждан бліны есьць і безапэляцыйна сьцьвярджае: “На лыжах ходзяць усе!”

Гражданка адкусіла сабаку вуха й пяшчотна папрасіла: “Памагі мне разабрацца ў сабе”.

На дзень народзінаў сабака атрымаў паштоўку: “Жэлаем вашым губкам цалавацца. Граждан і Гражданка”.

Адна Гражданка разьвіталася з сабакам. Паскудам ён быў ладным, знаеце.

Сяргей Балахонаў, Гомель

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць